Пасол Украіны: журналіст Шаройка — у СІЗА КДБ пад следствам
Да затрыманага ў Беларусі ўкраінскага журналіста Паўлу Шаройкі пусцілі ўкраінскага консула. Пра гэта ў каментары «112 Украіна» заявіў пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма.
Паводле яго слоў, консула пусцілі да затрыманага пасля таго, як беларускаму боку быў накіраваны адпаведны запыт.
«Адразу, як нам паведамілі пра гэта, мы накіравалі адпаведную ноту наконт доступу да затрыманага. Гэты допуск быў дадзены, наш консул сустракаўся з Шаройкам, каб высветліць, у якіх умовах ён утрымліваецца. Потым адбылася сустрэча нашага консула з жонкай Шаройкі і адвакатам», — заявіў пасол.
«Пасля затрымання былі названыя прычыны — гэта абвінавачванне ў шпіянажы паводле КК Беларусі Зараз ён знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ пад следствам», — заявіў ён, дадаўшы, што МЗС Беларусі ўсё яшчэ не выступіла з афіцыйнай каментаром па факце затрымання.