• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля артыкулаў у незалежных СМІ вазочніку Сяргею Драздоўскаму дазволілі застацца жыць у інтэрнаце

    Няпростая сітуацыя, якая склалася з пражываннем інваліда 1-й групы ў інтэрнаце, вырашылася на яго карысць, паведамілі ў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска.

    Перадгісторыя такая. Сяргей Драздоўскі пражываў у інтэрнаце на вул. Чырвонай, 21а разам з маці, якая атрымала гэтае жыллё ад паліграфкамбіната, на якім жанчына працавала доўгі час. У сувязі з рэарганізацыяй і закрыццём вытворчай базы на вул. Чырвонай камбінат адмовіўся ад арэнды жылля па гэтым адрасе і перадаў яго на баланс ЖРЭА Савецкага раёна.

    Нядаўна ў СМІ прайшла навіна: інваліда-вазочніка, які пражывае ў інтэрнаце ўжо 20 гадоў, спрабуюць выселіць. ЖРЭА падае адпаведны пазоў у суд, паколькі маці С. Драздоўскага выпісалася з гэтага жылля, а сын нібыта не мае права на пражыванне.

    Кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка пракаментаваў сітуацыю:

    — Ёсць пытанні, не да канца адрэгуляваныя дзейным заканадаўствам, і, адпаведна, няма наўпростых норм для прыняцця тых ці іншых рашэнняў. Так склалася і ў названай сітуацыі. Фармальна жыллё вылучалася маці С. Драздоўскага, а ён пражываў разам з ёй як член сям’і. Паколькі жанчына ў гэтым годзе выпісалася і выехала з інтэрната, паўстала пытанне аб законнасці пражывання яе сына. Каб заключыць дамову з новым наймальнікам, ЖРЭА папрасіла С. Драздоўскага падаць шэраг дакументаў. Не атрымаўшы іх, жыллёвае аб’яднанне падало пазоў у суд.

    Аднак, разумеючы складанасць сітуацыі і ўвайшоўшы ў няпростае становішча чалавека, адміністрацыя раёна на пазачарговым пасяджэнні прыняла рашэнне захаваць за С. Драздоўскім памяшканне, у якім ён жыве. ЖРЭА даручана заключыць з ім дамову. Таксама С. Драздоўскі адноўлены ў спісах тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На ўліку ў адміністрацыі раней была яго маці, пасля выпіскі з інтэрната яна была знятая з уліку. Нягледзячы на тое, што маці і сын у свой час не падзялілі чаргу, усё ж адміністрацыя аднавіла С. Драздоўскага на ўліку тых, хто мае патрэбу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці