Паштоўкі для Марыны Золатавай. «Рэпарцёры без межаў» працягваюць кампанію ў падтрымку галоўрэда TUT.BY
6 лістапада Марына Золатава адзначыць чарговы дзень народзінаў за кратамі. Да гэтай даты «Рэпарцёры без межаў» ладзяць акцыю ў падтрымку журналісткі, якая з траўня 2021 года знаходзіцца ў зняволенні. Аўтарытэтная арганізацыя прапануе дасылаць лісты і паштоўкі з выказваннем сваёй салідарнасці. У дзень 46-годдзя Марыны Золатавай яны будуць дастаўлены ў некалькі пасольстваў Беларусі.
Збор паштовак і лістоў з выказваннем салідарнасці з галоўным рэдактарам TUT.BY Марынай Золатавай праходзяць у штаб-кватэры «Рэпарцёраў без межаў» (RSF) у Парыжы, а таксама ў нацыянальных офісах арганізацыі ў Аўстрыі, Германіі, Швецыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі і ЗША.
Як падкрэсліваюць у RSF, міжнародная падтрымка выключна важная для вызвалення Марыны Золатавай – галоўнага рэдактара незалежнага навінавага сайта, які быў самым папулярным у Беларусі аж да яго прымусовага закрыцця.
Удзельнікам кампаніі прапануецца адправіць паведамленні на электронную пошту postcardsformaryna@rsf.org.
Затым RSF перадасць гэтыя паштоўкі, лісты і пасланні ў пасольствы Беларусі ў дзень 46-годдзя Марыны Золатавай – шостага лістапада.
«Рэпарцёраў без межаў» нагадваюць, што Марына Золатава і Людміла Чэкіна сталі ахвярамі шырокамаштабнай кампаніі рэпрэсій, якую беларускія ўлады пачалі пасля махлярскага перавыбрання Аляксандра Лукашэнкі ў жніўні 2020 года. Цяпер у Беларусі, якая займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці затрыманых журналістаў, за кратамі знаходзяцца больш за 30 журналістаў, сярод іх 10 жанчын.
Беларусь займае 157‑е месца сярод 180 краін, уключаных у сусветны індэкс свабоды прэсы RSF.
Чытайце яшчэ:
«Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой
«Чорная архідэя» прапаганды. Гісторыя Ксеніі Лебедзевай
Суд над галоўным рэдактарам «Рэгіянальнай газеты» Аляксандрам Манцэвічам працягнецца сёння