• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне cпісу экстрэмісцкіх матэрыялаў: «Информ-Прогулка», Tik-Tok «Belsat TV», тэлеграм-каналы «Беларускае Радыё Рацыя» і «Квят-агляд»

    Міністэрства інфармацыі Беларусі ў чарговы раз дапоўніла так званы «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

    Так, рашэннем суда Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ад 20 кастрычніка 2023 года прызнаная «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй інтэрнэт-старонка «Информ-Прогулка» (ідэнтыфікатар inform-progulka.by). Рашэнне мусіць быць «неадкладкладна выкананым у адпаведнасці з 314 артыкулам Грамадзянскага кодэкса», паведамляецца Мінінфарм. Недзяржаўнае рэгіянальнае інтэрнэт-выданне «Информ-Прогулка» асвятляе жыццё Лунінца і рэгіёна.

    Таксама прызнаны экстрэмісцкім акаўнт «Bel­sat TV» у сацсетцы Tik-Tok, які мае ідэнтыфікатар @belsat_tv. Рашэнне прынятае судом Барысаўскага раёна Мінскай вобласці 24 кастрычніка 2023 года.

    У гэты ж дзень, 24 кастрычніка, суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці вызначыў «экстрэмісцкімі» Тele­gram-канал пад назвай «Квят-агляд» з ідэнтыфікатарам t.me/sever_kviat (1001507782250) і лагатып «Квят-агляду», які ўяўляе сабой «фотаздымак мужчыны».

    Нагадаем, канал «Квят-агляд» вядзе журналіст Севярын Квяткоўскі.

    27 кастрычніка суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў «экстрэмісцкім» Telegram-канал пад назвай «Беларускае Радыё Рацыя», які мае ідэнтыфікатар t.me/racyja і ідэнтыфікатар, што ўтрымлівае спалучэнне лічбаў 1001271476132. «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны Face­book-акаўнт пад назвай «Беларускае Радыё Рацыя»facebook.com/racyja, лагатып у выглядзе «схематычнай выявы герба «Пагоня» залацістага колеру на бел-чырвоным фоне».

    Чытайце яшчэ: 

    «Я адрозніваю, дзе прапаганда, а дзе праўда. Тады мне варта паступаць на журфак БДУ?» На складанае пытанне адказвае Глафіра Жук

    «Любое чувство не захватывает нас навсегда». Психолог о том, как сегодня читать плохие новости

    «Вся страна сейчас живет так, как годами жили пострадавшие от домашнего насилия». Большой разговор с Ольгой Горбуновой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці