• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: Telegram-каналы самвыдата, старонкі belaruseconomy і belstudentstvo ў Instagram

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 21 жніўня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    Рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 19 жніўня экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя Telegram-канал «Беларуская праўда» (ідэнтыфікатар  t.me/Belarus_pravda) і Telegram-канал «Гомельская праўда» (ідэнтыфікатар t.me/gomel_pravda).

    Абодва Telegram-каналы змяшчаюць PDF-старонкі дайджэстаў грамадска-палітычных навінаў з Беларусі і замежжа. У тым ліку навіны пра палітвязняў, асвятляюць эканамічныя і сацыяльныя праблемы.

    Рашэннем суда Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ад 19 жніўня экстрэмісцкай прызнаная старонка bel­stu­dentst­vo (ідэнтыфікатар instagram.com/belstudentstvo). На старонцы размяшчаюцца навіны са студэнцкага жыцця беларусаў і Чэхіі і інфармацыя пра беларускія падзеі.

    Суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці 16 жніўня прызнаў экстрэмісцкай старонку ў Insta­gram з назвай belarusec­on­o­my (ідэнтыфікатар instagram.com/belaruseconomy). Гэтая старонка прэзентуе сябе як СМІ, што асвятляе навіны ў свеце эканомікі і бізнесу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці