• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр вядомы спартовы журналіст Барыс Тасман. Глыбокія спачуванні блізкім і родным

    Вядомаму спартоваму журналісту было 67 год. Ён хварэў на анкалогію.

    Доўгі час Барыс Тасман працаваў у «Прессболе», пісаў пра лёгкую атлетыку, футбол ды многія іншыя алімпійскія віды спорту.

    У розныя гады — аўтар цыкляў публікацый пра гісторыю Алімпійскіх гульняў, шматлікіх інтэрвію з славутымі беларускімі спартоўцамі, трэнэрамі, функцыянэрамі розных эпох, якія складаюць летапіс беларускага спорту. Аўтар праблемных аналітычных тэкстаў і журналісцкіх расьсьледаваньняў аб спартовай галіне Беларусі.

    Таксама працаваў у папулярных газэтах «Свабода»/«Навіны», «Белорусской деловой газете», «Белорусской газете», супрацоўнічаў зь іншымі незалежнымі выданьнямі.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў выказвае глыбокія спачуванні родным журналіста і асабліва сыну Барыса Канстанціну Лашкевічу. Мы смуткуем разам з вамі…

    Развітанне з Барыса Тасманам пройдзе ў Мінску ў панядзелак, 27 чэрвеня, а 11:45 у крэматорыі на Паўночных могілках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці