• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр вядомы расійскі тэлежурналіст Мікалай Сванідзэ

    Вядомы журналіст Мікалай Сванідзэ памёр у сераду ўвечары ў Маскве. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ.

    Памёр расійскі тэлежурналіст Мікалай Сванідзэ

    Фота: Радио Свобода

    Сванідзэ было 69 гадоў. Прычынай смерці называюць ускладненні ад пнеўманіі.

    Як стала вядома «МК», Сванідзэ памёр у сераду ўвечары ў сваёй маскоўскай кватэры на вуліцы Маршала Васілеўскага.

    «Апошнія гады Мікалай Сванідзэ цяжка хварэў, яму дыягнаставалі ішэмію галаўнога мозгу», піша выданне.

    Па дадзеных «112», у журналіста дыягнаставалі пнеўманію. «Урачы прыехалі да яго дадому, але выратаваць яго не ўдалося. Ён памёр ад ускладненняў», адзначае тэлеграм-канал.

    Да гэтага ён таксама звяртаўся па дапамогу да дактароў, але адмаўляўся ад шпіталізацыі. Скардзіўся на праблемы з дыханнем і тэмпературу, удакладняе Mash.

    SHOT піша, што апошні год журналіст праходзіў рэабілітацыю пасля хваробы. «У лютым 2023 года Сванідзэ патрапіў у лякарню ў цяжкім стане з ацёкам лёгкіх <…> У яго таксама назіраліся вострая сардэчная, дыхальная і нырачная недастатковасць, сэптычны шок і сэпсіс».

    Мікалай Сванідзэ працаваў на расійскім тэлебачанні з 1991 года, стаяў ля вытокаў яго стварэння. Быў вядучым папулярных грамадска-палітычных праграм, такіх як «Подробности», «Контрасты», «Зеркало», «Исторические хроники» ды іншыя. У 1997–1998 гадах займаў пасаду старшыні ВДТРК. З 2013 па 2022 год працаваў на радыёстанцыі «Серебряный дождь», дзе таксама вёў навінавыя і гістарычныя эфіры.

    У дзень пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, 24 лютага 2022 года, у прамым эфіры назваў яго «нематываваным і несправакаваным нападам». У далейшым неаднаразова казаў аб наступствах «крывавай вайны» для Расіі.

    У лістападзе 2022 года Уладзімір Пуцін выключыў Сванідзэ з Савета па правах чалавека разам з іншымі праваабаронцамі і журналістамі.

    У снежні 2022 года Сванідзэ звольнілі з пасады дырэктара Інстытута масмедыя і рэкламы РДГУ, якую ён займаў дванаццаць гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці