Палітзняволенага Дзяніса Івашына змясцілі ў карцар і забралі верхнюю вопратку
Пра гэта 3 кастрычніка паведаміла жонка палітзняволенага Вольга Івашына
«570-ты дзень у палоне, 2 содні ў карцары. 12 дзён без лістоў.
За чарговае «парушэнне правілаў нутранага распарадку» Дзяніса ў мінулую суботу (нават не сталі чакаць панядзелка, і мы здагадваемся, чаму!) зьмясцілі ў карцар. Там звычайна бывае холадна, але на штодзённыя шпацыры ўсё адно выводзяць. І я нагадаю, што з невядомай, як заяўляе начальнік гарадзенскай вязьніцы, нават для яго пакуль прычыны, хоць ён асабіста адказвае за здароўе й жыцці вязняў, у Дзяніса адабралі паліто і дагэтуль не павярнулі. Зрэшты, менавіта гэтая акалічнасць прымусіла маці Дзяніса Людмілу Івашыну-Добіну патэлефанаваць сёння грамадзяніну Казакову, каб высвятліць лёс верхняй вопраткі сына. А яе ў адказ «парадавалі» навіной пра «карцар», — піша Вольга Івашына.
Чытайце яшчэ:
Доступ да інтэрнет-рэсурсу marketing.by абмежаваны Мінінфармам
Як малады камуніст вядзе філіял «Жоўтых зліваў» для моладзі і выкладае ў БДУІР
Журналіст Генадзь Мажэйка ўжо год у СІЗА за матэрыял пра Андрэя Зельцара. Што вядома пра справу?