Палітык Роберт Бедрань стаў «хросным бацькам» журналіста Анджэя Пачобута
Анджэй Пачобут, журналіст, сябра ГА “БАЖ” і актывіст польскай меншасці ў Беларусі і яшчэ восем палітвязняў рэжыму Лукашэнкі атрымалі 28 красавіка "хросных бацькоў" з ЕС.
Журналісту Анджэю Пачобуту прад’яўленае абвінавачванне па арт. 130 Крымінальнага кодэкса («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні»).
Анджэй атрымаў апеку дэпутата Еўрапейскага парламента, старшынёй дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Роберта Бедраня, піша znadniemna.pl.
Гэта адбылося у межах акцыі «Усынаўленне зняволенага» — акцыі, якая была створаная нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыяй «Libereco — партнёрства па правах чалавека».
Актывісты акрганізацыі ў межах акцыі заклікалі да салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.
Кампанія #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія змагаюцца за свабодныя і сумленныя выбары, дэмакратызацыю краіны, вяршэнства закона і павагу правоў чалавека. Той, хто хоча падтрымаць ахвяр палітычнага пераследу ў Беларусі, можа зрабіць гэта ў сацыяльных сетках з хэштэгам #WeStandBYyou.
Журналисту Анджею Почобуту предъявили обвинение, он остаётся в СИЗО. Пишите письма