Палітвязню Дзянісу Івашыну ўжо год не могуць даслаць перадачу з вітамінамі
Пра гэта ў тэлеграм-канале напісала жонка палітвязня.
«Калі Дзяніс Івашын быў у СІЗА гарадзенскай вязніцы, мы маглі кожны месяц перадаваць яму да 30 кг прадуктаў і рэчаў. Звычайна большую колькасьць перадачы складалі ўлюбёнае ім сала, добрая каўбаса і садавіна ды гародніна, бо за кратамі вітамінаў практычна няма.
Але ўжо амаль год прамінуў, як мы ня можам даслаць ці перадаць Дзянісу так званую рэжымную перадачу.
Двойчы яго пазбаўлялі іх у магілеўскай калоніі, а строгі рэжым жодзінскае вязніцы наагул не дазваляе прадуктовыя перадачы», — піша Вольга Івашына.
Для падтрымкі здароўя Івашын вымушаны ўжываць тое, што яму прыходзіць па пошце. Апроч таго, ён мае магчымасць набываць абмежаваную колькасць прадуктаў у тюрэмнай краме. Сярод даступных для набыцця прадуктаў — цыбуля і марская капуста.
Чытайце яшчэ:
Сайты, YouTube-праекты, аудыяпадкасты. Якія медыйныя праекты з’явіліся ў беларускай інфапрасторы ў 2023‑м
«Незалежныя медыя перажываюць крах бізнэс-мадэлі, а грамадства падвяргае сябе самацэнзуры». Асноўнае са справаздачы Freedom House
Сяргей Чалы запускае вечаровае шоу