Палітвязня Паўла Севярынца ў шклоўскай калоніі пазбавілі працяглага спаткання з роднымі
Мінулае працяглае спатканне ў палітвязня Паўла Севярынца было ў снежні мінулага года. Але летась у красавіку адміністарцыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай хрысціянскай дэмакратыі «злосным парушальнікам рэжыму».
Тады ж Паўлу Севярынцу скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў, паведамляюць праваабаронцы.
Нядаўна Павел паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.
У траўні 2021-га Паўла Севярынца і яшчэ шэсць палітвязняў асудзілі да зняволення ў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэснага» артыкула 293 Крымінальнага кодэкса, суд праходзіў у закрытым рэжыме. За кратамі Паўла ўтрымліваюць больш за два гады.
Падтрымайце Паўла:
ПК №17, 213004, г.Шклоў, вул.1‑я Заводская, 8.
Павел Канстанцінавіч Севярынец