• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сацсеткі «Аршанскай газеты» змясцілі паклёпніцкі допіс пра Ігара Казмерчака — рэдактара orsha.eu

    Адзін і той самы допіс з фотаздымкам Ігара Казмерчака і подпісам, што ён абвешчаны ў вышук, быў размешчаны на старонках «Аршанскай газеты» ў «Одноклассниках» і ў «ВКонтакте». Выкладзеную ў гэтым тэксце інфармацыю рэдактар незалежнага сайта orsha.eu назваў «дыстыляванай хлуснёй».

    Ігар Казмярчак

    Галоўны рэдактар orsha.eu Ігар Казмярчак. Фота: «Белсат»

    Аповед у сацсетках дзяржаўнай раённай газеты пачынаецца з заявы, нібыта Ігар Казмярчак «вырашыў нагадаць пра сябе з Польшчы» — у сувязі з тым, што ягоны сайт быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй». Такім чынам, аўтары допісу пачалі хлусіць з самага першага сказа, кажа Ігар Казмярчак:

    «Па-першае, я жыву не ў Польшчы. Па-другое, сцвярджэнне «быў у яго рэсурс» абсалютна не адпавядае рэчаіснасці, бо наш партал і цяпер працягвае абнаўляцца незалежна ад таго, што ён прызнаны «экстрэмісцкім».

    І ён ні на дзень не спыніў працу, нават калі я з’ехаў з Беларусі. Аўтары не бянтэжацца хлусіць у адкрытую, сачыняючы пра мяне асабіста нейкія небыліцы. Прыкладам, пішуць, што я назбіраў грошай у сваякоў і родных, а потым з’ехаў, не аддаўшы пазыкі. А што да згадкі пра нейкія пяць тысяч еўра «на псеўдапраекты ад польскіх гаспадароў», то гэта зусім ужо фантазіі. Прычым хваравітыя: падобна, прыдумляючы суму, аўтар увасобіў нейкую сваю ўласную мару пра багацце, якому павінны пазайздросціць не вельмі заможныя жыхары Аршаншчыны».

    На думку Ігара Казмерчака, тэкст пра яго і ягоны сайт напісаны выключна дзеля таго, каб запалохаць землякоў. Там, да прыкладу, згадваецца, што рэдактар «прапаноўваў жыхарам рэгіёна перадаваць рознага рода інфармацыю за ўзнагароджанне». Рэчаіснасці гэта не адпавядае ўжо толькі таму, кажа Ігар, што перасылаць «інфарматарам» грошы з‑за мяжы — даволі вялікая праблема. І ўвогуле падобных прапановаў ніколі не было.

    Ігар Казмярчак

    Скрыншот допісу

    Тым не менш, ягоным землякам пагражаюць нейкім абстрактным «суровым пакараннем», калі яны будуць заўважаныя «ў кантактах з экстрэмістамі».

    Адзінае, што насамрэч стварае пагрозу, — гэта рэпосты матэрыялаў з сайта і падпіскі на сацыяльныя сеткі партала orsha.eu, прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі судом Оршы і Аршанскага раёна на патрабаванне мясцовай пракуратуры. Таму Ігар Казмярчак яшчэ раз просіць інтэрнэт-карыстальнікаў быць пільнымі і не трапляць пад артыкул пра «распаўсюд экстрэмізму» (частка 2 артыкула 19.11 КаАП).

    Згадка пра адміністрацыйную адказнасць за «лайкі» і «здзяйсненне рэпостаў» — адзінае, што з’яўляецца праўдай ў тэксце на старонках дзяржаўнага СМІ, падкрэслівае Ігар Казмярчак. І звяртае ўвагу, што аўтары паклёпніцкага допісу самі парушылі заканадаўства: узялі здымак з ягоным партрэтам не дзе-небудзь, а якраз з «экстрэмісцкага рэсурсу» orsha.eu.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці