• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    З’явіўся новы падкаст пра беларускую фатаграфію «Адным кадрам»

    Праект Беларуская фатаграфічная платформа запусціў падкаст «Адным кадрам». Ужо выйшаў першы эпізод.

    падкаст пра беларускую фатаграфію «Адным кадрам»

    Першы выпуск «Адным кадрам» прысвечаны фатаграфіі Сяргея Брушко з зоны адчужанасці. Гэта размова пра чалавечую драму Чарнобыля вачыма выбітнага беларускага фатографа.

    Вядзе падкаст куратарка, фатографка і журналістка Юля Ружчака. Госць першага эпізоду – фатограф і сын Сяргея Брушко Зміцер Брушко

    Фота, пра якое ідзе гаворка, было зроблена ў 1993 годзе ў зоне адсялення. На ім жыхары пасёлка, якія пакідаюць свае дамы. Людзі развітваюцца з разуменнем, што, хутчэй за ўсё, больш ніколі не ўбачацца.

    Па словах Зміцера, людзі з фота і праўда больш ніколі не бачыліся.

    «З гэтага моманту для гэтых людзей пачалося іншае жыццё, якое яны не выбіралі, цытуе Брушко CityDog.io. Проста чалавек гуляў з прыродай, стварыў машыну, якая ўзарвалася, і тысячы людзей вымушаны былі перасяліцца і пакінуць свае дамы».

    У падкасце суразмоўцы абмяркоўваюць свае ўражанні ад фота: якое яно на смак, запах, гучанне.  «Адна нота, якая залазіць да цябе ў галаву і нацягвае нервы», — кажа Зміцер.

    «Калі глядзіш на фатаграфію без кантэксту, то здаецца, што ўсё вельмі проста: два мужыкі цалуюцца. Але калі глядзець праз гісторыю, праз разуменне, што такое Чарнобыль, праз зыходную кропку, дзе людзі губляюць радзіму, то ўсё выглядае зусім па-іншаму. І калі паставіць сябе на месца гэтых людзей, то робіцца балюча».

    Паслухаць падкаст можна на асноўных платформах – Apple Pod­casts, Spo­ti­fy і YouTube

    Слом эпох: фотографии Сергея Брушко о 1980–1990‑х годах в Беларуси

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці