• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падкаст Свабоды «Архіпэляг БЕЛАГ» — у фінале прэстыжнага міжнароднага конкурсу

    Візуалізаваны падкаст Беларускай службы Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сістэму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, трапіў у фінал журналісцкага конкурсу Асацыяцыі міжнароднага вяшчання (AIB). Пра гэта стала вядома 23 верасня.

    Падкаст Радыё Свабода «Архіпэляг БЕЛАГ» — у фінале журналісцкага конкурсу AIB

    Застаўка праекту «Архіпэляг БЕЛАГ»

    Падкаст-сэрыял Ганны Соўсь «Архіпэляг БЕЛАГ» трапіў у «кароткі сьпіс» фіналістаў у катэгорыі «Відэа/палітыка», дзе змагаецца за перамогу з шасьцю іншымі фіналістамі, сярод якіх праекты сусьветных мэдыя — Aus­tralian Broad­cast­ing Cor­po­ra­tion, Finan­cial Times, BBC Africa і Al Jazeera Eng­lish.

    «AIB адзначае найвышэйшыя стандарты ў журналістыцы і падачы фактаў на розных плятформах, такіх як тэлебачаньне, радыёвяшчаньне і інтэрнэт. Трапіць у „шорт-ліст“ — значнае дасягненьне, бо заяўкі ва ўсе нашы катэгорыі ў 2024 годзе, як ніколі раней, надзвычай высокай якасьці», — гаворыцца ў паведамленьні Асацыяцыі міжнароднага вяшчаньня (AIB).

    У сямі частках візуалізаванага падкаста «Архіпэляг БЕЛАГ» мы правялі вас праз усе кругі пекла карнай сыстэмы рэжыму Лукашэнкі — затрыманьне, «суткі», сьледзтва, хатнія арышты, «хімію», этапы, калёніі, турмы і жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. У гэтым нам дапамаглі былыя палітзьняволеныя, былыя сілавікі, праваабаронцы, а таксама нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

    У фінал конкурсу трапілі яшчэ два праекты Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода: расьсьледаваньне Ўкраінскай службы Радыё Свабода пра выкраданьне дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый і падкаст Radio Far­da (Іранская служба Радыё Свабода) пра іранскіх спартовак, мары якіх разбурыў гендэрны ўціск.

    Абвяшчэньне і ўганараваньне пераможцаў конкурсу AIB адбудзецца 22 лістапада ў Лёндане.

    Асацыяцыя міжнароднага вяшчаньня (AIB) — гэта няўрадавая арганізацыя, якая адзначае тэле‑, радыё- і інтэрнэт-вяшчальнікаў за прафэсійную журналістыку. Сакратарыят AIB месьціцца ў Вялікай Брытаніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці