• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падчас візыту Лукашэнкі ў Кіеў адбудзецца шэсьце ў памяць Шарамета

    Кіраўніцтва інтэрнэт-выданьня «Ўкраінская праўда» плянуе 20 ліпеня правесьці ў Кіеве шэсьце «Год бяз Паўла», прымеркаванае гадавіне забойства журналіста. У гэты ж дзень у Кіеве зь візытам будзе знаходзіцца кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/4f780ba9-baa0-4b55-830a-778dd82c0752_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg

    «Нам вельмі не хапае Паўла, але яшчэ больш горка, што за год паліцыя не дала адказу на пытаньне, хто быў забойцам і заказьнікам забойства Паўла. Пытаньняў на самай справе паўстала яшчэ больш, таму што мы даведаліся, што за Паўлам і ягонай жонкай Аленай Прытулай сачылі за некалькі месяцаў да трагедыі і ў ноч перад забойствам», — кажуць арганізатары шэсьця.

    Кіраўніцтва «Ўкраінскай праўды» заклікае грамадзян далучыцца да ўшанаваньня памяці Паўла Шарамета.

    «20 ліпеня а 8‑й гадзіне раніцы мы зьбяромся там, дзе загінуў Павал, і ўшануем яго памяць. Пасьля адправімся шэсьцем да будынка Службы бясьпекі Ўкраіны, Адміністрацыі прэзыдэнта і Міністэрства ўнутраных спраў і будзем патрабаваць расьсьледаваньня справы забойства нашага сябра і калегі», — дадалі калегі Паўла Шарамета.

    Сёньня Камітэт абароны журналістаў (CPJ) заклікаў беларускія ўлады пасьмяротна аднавіць грамадзянства Беларусі Паўла Шарамета. У 2010 годзе журналіст быў пазбаўлены беларускага грамадзянства на падставе атрыманьня грамадзянства Расеі. Адпаведны ліст, як сьцьвярджаў тады Павал Шарамет, ён атрымаў ад пасольства Беларусі ў Расеі. Гэты ліст быў падпісаны адным з тагачасных сакратароў амбасады, але ў ім не паведамлялася, хто менавіта прыняў рашэньне аб пазбаўленьні грамадзянства — МУС, МЗС ці Адміністрацыя прэзыдэнта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці