• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Падчас асвятлення штонядзельнай акцыі пратэстаў у Гродне былі затрыманыя пяць журналістаў

    11 кастрычніка ў Гродне былі затрыманыя пяць супрацоўнікаў медыя: карэспандэнтка інфармацыйнага партала TUT.by  і газеты «Народная Воля» Вольга Камягіна, журналісты інфармагентва БелаПАН Марына Харэвіч і Сяргей Людкевіч, журналістка інфармацыйнага рэсурсу Onliner.by Дар'я Спевак і журналістка газеты «Наша Слова» і выдання Hrodna.Life Алена Кавальчук.

    Момант затрымання байцамі АМАП журналістаў Сяргея Людкевіча і Дар’і Спевак

    Усе затрыманыя выконвалі свае прафэсійныя журналісцкія абавязкі — асвятлялі пратэстную акцыю, якая праходзіла ў цэнтры горада. Іх даставілі ў Ленінскі РАУС “для праверкі дакументаў”.

    Алену Кавальчук пратрымалі ў пастарунку амаль пяць гадзін. На яе склалі пратаколы паводле двух артыкулаў КаАП: арт. 22.9 (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаванай акцыі). Таксама “для правядзення праверкі ў межах адміністрацыйнага працэсу” міліцыянты забралі ў журналісткі смартфон і фотаапарат.

    У дачыненні астатніх затрыманых журналістаў пратаколы аб адміністрацыйным парушэнні не складаліся. Праз некаторы час пасля затрымання і праверкі журналісцкага статусу іх вызвалілі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці