• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад Пухавічамі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна

    Блогера, аўтара каналаў "Народны рэпарцёр" і "Youtube-дэпутаты" Сяргея Пятрухіна затрымалі днём 16 чэрвеня.

    Ён знаходзіўся ў вёсцы ў Пухавіцкім раёне ў доме сваёй сяброўкі. Каб затрымаць блогера, туды прыехалі два буса з міліцыянтамі і з самага ранку сачылі за домам. Перад затрыманнем яны паведамілі Пятрухіна, што забіраюць адбываць яго «неадбытыя суткі».

    Куды менавіта павезлі блогера — пакуль невядома.

    Напярэдадні ў Брэсце быў затрыманы паплечнік Пятрухіна, блогер і прэс-сакратар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў. Зараз ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС Брэста. Прычыны затрымання дагэтуль невядомыя.

    Cа слоў праваабаронцы Барыса Бухеля,  з ім звязалася жанчына, якая на час затрымання прысутнічала на дачы сваёй сяброўкі, дзе затрымалі Пятрухіна. Сказала, што была там падчас агляду дачы і затрымання Сяргея, і што ён цяпер знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі ў пасёлку Дружны ў Пухавіцкім раёне. Падчас размовы побач была гаспадыня дачы і нейкі мужчына. Сказалі, што паедуць у АУС, павязуць перадачу.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці