• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад Кіевам загінуў украінскі фатограф Максім Левін

    Пад Кіевам загінуў украінскі фатограф Максім Левін. Пра яго смерць паведаміла  выданне «Левы бераг» , у якім раней працаваў Левін.

    Цела Максіма Левіна знайшлі 1 красавіка ў сяле Гуту Межыгорскую ў Вышгародскім раёне Кіеўскай вобласці.

    Левін супрацоўнічаў з Reuters, Asso­ci­at­ed Press, «Бі-бі-сі». Мы публікуем адну з апошніх фатаграфій, якую зняў Левін. 

    Максім у суправаджэнні вайскоўца, былога фатографа Аляксея Чарнышова 13 сакавіка накіраваўся ў Гуту Межыгорск, каб дакументаваць наступствы расійскага ўварвання. Яны пакінулі машыну і накіраваліся ў бок вёскі Мошчун.

    Пазней стала вядома, што ў раёне, дзе Максім збіраўся працаваць, завязаліся напружаныя баі.

    У 2014 годзе разам са сваім калегам Маркіянам Лісейкам Левін заснаваў ваенны праект AFTER ILOVAISK afterilovaisk.com, каб захаваць і пераасэнсаваць значэнне жнівеньскіх падзей 2014 года вайскоўцамі, іх сем’ямі і грамадзянамі Украіны ў цэлым.

    Максім быў адным з тых, каму ўдалося выбрацца з Ілавайскага катла жывым. Акрамя журналістыкі, ён стварыў дзясяткі фота- і відэапраектаў для гуманітарных арганізацый, такіх як Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), ААН, ЮНІСЕФ, АБСЕ, UN Woman.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці