• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад дзень нараджэння Паўла Падабеда яго справу перадалі пракурору для накіравання ў суд

    13 траўня адзначыць 44-ы дзень нараджэння журналіст Павел Падабед. Але адсвяткаваць з роднымі не атрымаецца: ён амаль чатыры месяцы за кратамі, а неўзабаве пачнецца суд за «садзейнічанне экстрэмізму».   

    Паводле наяўных звестак, днямі следчы завяршыў справу палітвязня і перадаў матэрыялы пракурору. Той пасля вывучэння накіруе іх у суд. Як вынікае з папярэдняга вопыту, на прызначэнне даты разгляду сыходзіць прыкладна месяц — пры такім раскладзе працэс можа пачацца ў першай палове чэрвеня. Таксама спецыфічны склад «злачынства» дае падставу меркаваць, што вырашаць лёс фігуранта давераць дасведчаным у такіх справах суддзям Мінскага гарадскога суда.    

    Раней Беларускай асацыяцыі журналістаў стаў вядомы крымінальны артыкул, на падставе якога відэааператара-фрылансера Паўла Падабеда са студзеня ўтрымліваюць у СІЗА № 1 Мінска.

    Яму інкрымінуюць арт. 361–1,  ч. 3 — «уваходжанне асобы ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай накіраванасці (удзел у экстрэмісцкім фармаванні)».

    Санкцыя прадугледжвае абмежаванне волі да 4 гадоў або накіраванне ў калонію на тэрмін ад 2 да 6 гадоў.

    Акрамя таго, з копіі пастановы на арышт прыватнага аўтамабіля Паўла Падабеда, экспертыза і ацэнка якога праводзіліся яшчэ на пачатку сакавіка, вынікала, што журналіст «удзельнічаў у несанкцыянаваных акцыях/дзеяннях 14 ліпеня 2020 года і ў наступныя дні». Акурат тады адбываліся пратэсныя акцыі супраць рашэння Цэнтрвыбаркама Беларусі адмовіць у рэгістрацыі прэтэндэнтам на ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі ўжо арыштаванаму экс-банкіру Віктару Бабарыку і экс-кіраўніку Парка высокіх тэхналогій Валерыю Цапкалу.

    Незалежныя і дзяржаўныя СМІ актыўна асвятлялі перадвыбарчыя баталіі, таму знаходжанне на вуліцы відэааператара Паўла Падабеда цалкам лагічнае. Ці далучылі ўрэшце «даважак» да канчатковага варыянту справы — дакладна невядома, паводле наяўнай інфармацыі пакуль Паўла вінавацяць па адным эпізодзе.  

    Таксама вядома, што Павел Падабед яшчэ на этапе расследання адмовіўся даваць супраць сябе паказанні, на што атрымаў адказ, што для следства дастаткова і «кампрамату», які маецца ў вынятай падчас ператрусу аргтэхніцы.  

    Паўла Падабеда затрымалі сёлета 20 студзеня. На падставе старых рэпостаў у сацсетках аж за 2012 год праваахоўнікі абвінавацілі журналіста ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» — нягледзячы на тое, што падобных статусаў у незалежных СМІ на той час папросту не існавала. Паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 суд пакараў Паўла Падабеда 15 суткамі арышту з адбыццём у ІЧУ Мінскага раёна.

    Аднак напярэдадні меркаванага вызвалення яго забралі на допыт, пасля чаго перавялі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. І ўжо там прад’явілі «спрыянне экстрэмізму».

    28 лютага праваабарончая супольнасць прызнала Паўла Падабеда палітычным вязнем.

    На пачатку красавіка сканчаўся двухмесяцовы тэрмін папярэдняга ўтрымання відэааператара пад вартай, у звязку з чым адвакат паспрабаваў аспрэчыць такую меру зняволення для чалавека, які не ўчыняў супрацьпраўных дзеянняў. Суддзя Партызанскага раёна Мінска  Аляксандр Супічэнка на закрытым пасяджэнні ўсе заяўленыя прэтэнзіі адхіліў.

    Павел Падабед больш за два дзясяткі гадоў у якасці фатографа і відэааператара супрацоўнічаў з незалежнымі медыярэсурсамі, не маючы праблем з законам. Але пасля падзей 2020-га здарылася цэлая хваля «нейтралізацыі» фрылансераў: сілавікі паслядоўна схапілі ягоных калег Алеся Любянчука, Івана Мураўёва, Вячаслава Лазарава.

    Дарэчы, самога Паўла Падабеда затрымалі літаральна за дзень да таго, як ён планаваў на нейкі час выехаць за мяжу. З чаго можна зрабіць выснову, што за ім мэтанакіравана сачылі, ведаючы пра намер пакінуць краіну.  

    Чытайце яшчэ:

    «Надеюсь, мои ровесники станут слушать меня, а не пропаганду». Почему бабушка из фильма Дудя завела свой YouTube-канал

    Кіберзброя. Як выявіць маніпуляцыі з візуальным кантэнтам?

    Появился белорусский обучающий бот для начинающих журналистов-расследователей

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці