• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пад Бабруйскам адкрыюць помнік Алесю Адамовічу і правядуць тэатралізаваную экскурсію па ягоных творах

    Адкрыццё бюста — 9 лістапада, шпацыр-спектакль — 10-га. Да рэалізацыі абодвух ідэй спрычыніліся сябры бабруйскай суполкі ГА “БАЖ”.

    Праграма адкрыцця помніка

    Помнік слыннаму беларускаму пісьменніку, публіцысту Алесю Адамовічу размесціцца ў вёсцы Глуша пад Бабруйскам, каля мясцовага Дома культуры.

    Расклад мерапрыемстваў у Глушы на 9 лістапада:

    12.50 — Сустрэча каля Дома культуры.

    13.15 — Шэсце на брацкія могілкі ахвяр Другой сусветнай вайны, ускладанне кветак.

    13.30 — 13.45 — Пераезд на могілкі, дзе пахаваны Алесь Адамовіч, ускладанне кветак, літургія.

    14.00 — Вяртанне ў пасёлак Глуша, адкрыццё бюста. Перад гасцямі выступяць прадстаўнікі мясцовай улады, дачка пісьменніка Наталля Адамовіч, ініцыятар усталявання помніка, бабруйскі актывіст Андрусь Архіпенка.

    14.20 — Канцэртная праграма.

    З Мінска і Бабруйска будуць арганізаваныя аўтобусы. (Кошт з Мінска — 30 рублёў, з Бабруйска — 4 рублі. Запісацца можна па тэлефонах: +375255388628 і +375291238873.)

    Пра ўсталяванне ў Глушы помніка Алесю Адамовічу даўно марыла старшыня глушанскага пасялковага савета Марыя Сушчанка. За рэалізацыю ідэі ўзяўся бабруйчанін Андрусь Архіпенка. На пачатку 2018 года ён сабраў подпісы за помнік, а пасля і грошы з дапамогай краўдфандынгу. Сярод ахвярадаўцаў: стваральнік партала tut.by Юрый Зісер і пісьменніца Святлана Алексіевіч.

    Аўтары бюста — скульптары Генік Лойка і Яўген Білей.

    Гісторыя стварэння і праграма тэатралізаванай экскурсіі

    Амаль адразу са зборам подпісаў за помнік у Андруся Архіпенкі з’явілася яшчэ адна ідэя ўшанавання памяці пісьменніка — прысвяціць яму аўтобусны прыпынак у Глушы, зрабіўшы з яго арт-аб’ект. Для рэалізацыі гэтай задумкі сабралася ініцыятыўная група, якая так і назвалася “Прыпынак Адамовіча”. У яе ўвайшлі тры сябры бабруйскай суполкі ГА “БАЖ”: журналістка ў мінулым, цяпер гаспадыня тайм-клуба “1387” у Бабруйску Наталля Халанская, журналістка Алеся Лацінская, журналістка, кіраўніца бабруйскай суполкі ГА “БАЖ” Марына Маўчанава.

    Арт-аб’ект “Прыпынак Адамовіча”

    Арт-аб’ект “Прыпынак Адамовіча” быў адкрыты ў кастрычніку 2018 года. Над бюстам ужо працавалі скульптары. А каманда пайшла далей і прыдумала праект “Глуша Адамовіча”, з якім сёлета перамагла на рэспубліканскім конкурсе сацыяльных праектаў “Social week­end”. Цэнтральная частка праекта — тэатралізаваная экскурсія па матывах твораў Алеся Адамовіча. Адбудзецца гэтая экскурсія 10 лістапада а 15.00 ў Глушы. Пачатак на тэрыторыі “Музея рамёстваў” (пляцоўка, дзе праходзіць фестываль “Глушанскі хутарок”).

    Андрусь Архіпенка

    Аўтарка сцэнара экскурсіі — вядомая беларуская драматург Вольга Прусак. Граць будуць акцёры бабруйскага тэатра ім. В. Дуніна-Марцінкевіча.

    З Бабруйска замоўлены аўтобус, ад’езд а 14‑й. Удзел у экскурсіі бясплатны. Запісацца можна па тэлефоне +37529 241 82 90 (Марына).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці