Пацвердзілася: Пальчыс на Акрэсціна. Адбывае 30 сутак
Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку яго жонка Вікторыя.
«Сёння адвакат Марыя Колесава-Гудзіліна бачылася з Эдуардам. Я вельмі рада была пачуць, што з ім усё ў парадку. Ён бадзёры і на здароўе не скардзіцца. Атрымаў перадачу ад сям’і. Увесь час з 27 верасня знаходзіцца ў ЦІП, і яму паведамілі, што ён адбывае там 30 сутак, пачынаючы з 27.
Сказаў, што чуў, як падышоў марш пад Акрэсціна ў мінулую нядзелю. Перадаваў, што ўсе прыгажуны.
Лістоў не атрымліваў, але сам напісаў усім, каго ведае і чые адрасы ўспомніў. Прапаную ўсё ж пісаць яму яшчэ, можа, нешта ды дойдзе пазней.
На адміністрацыю ЦІП не скардзіцца, кажа, што стаўленне нармальнае. Новых пратаколаў яму падпісваць не прыносілі. І я вельмі спадзяюся, што па заканчэнні 30 сутак мой муж выйдзе на волю і ўсё будзе добра», — напісала Вікторыя.