• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачынаецца суд супраць “Гомельскай праўды” аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі архітэктара Ляпіна

    Пазоў архітэктара Сяргея Ляпіна да газеты “Гомельская праўда” разгледзіць суд Чыгунага раёна

    У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля 21 чэрвеня  пачынаецца разгляд пазову гомельскага ўрбаніста і архітэктара, сябра ГА “БАЖ” Сяргея Ляпіна аб  абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі  па справе выступаюць абласная газета «Гомельская праўда» і яе карэспандэнт  Раман Старавойтаў.

    У афіцыйнай газеце 20 траўня за подпісам Старавойтава надрукавана карэспандэнцыя “Ляпнул раз, ляпнул два… Все неймется”, у якой аўтар абвінавачвае архітэктара ў хлусні, правакацыях і нават парушэнні нацыянальнай бяспекі.

    “Гэта не першая публікацыя з падобнымі беспадстаўнымі абвінавачваннямі і абразлівамі маніпуляцыямі маім прозвішчам”, — сказаў   Службе маніторынгу БАЖ Сяргей Ляпін.

    У пазове ў суд заяўнік указвае, што Старавойтаў, аўтар шэрагу публікацый, называе яго “непрызнаным архітэктарам”, “тролем”, “аўтарам вуткі”, прыпісвае “тактыку правакатара”. Скасылаючыся на ўласны артыкул пад назовам “Лишь бы ляпнуть”, піша: “Так, Ляпіна сатаварышы выкрылі, але не збянтэжылі”.

    Пазоўца лічыць, што  прыгаданыя ды іншыя падобныя выказванні парушаюць прэзумцыю яго невіноўнасці і прыстойнасьці, у абражальнай форме прыпісваюць яму ня толькі амаральныя, але і злачынныя дзеянні, бо яго “ніхто, ніколі і ні ў чым не выкрываў”.

    Будучы архітэктарам па адукацыі, Сяргей Ляпін спрычыніўся да  шэрагу гарадскіх праектаў па добраўпарадкаванні горада. У прыватнасці, з яго ініцыятывы тэлефонная скрыня-размеркавальнік на плошчы Перамогі ператворана ў “Кніжную шафу”. Пастаўлены “Тэлепорт” каля абласной бібліятэкі. На вуліцы Кірава на сцяне дома створаны мурал з выявай выдатнага  гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага, рэпрэсаванага ў 30‑я гады мінулага стагоддзя.

    Сяргей Ляпін неаднаразова ў сваіх публікацыях  і каментарах у СМІ  крытычна адклікаўся на сумнеўную рэканструкцыю вуліц Кірава, Інтэрнацыянальнай, Пралетарскай. Падтрымаў архітэктар Ляпін у незалежных медыях і грамадскіх актывістаў, якія  выступілі  супраць пабудовы трох падземных пераходаў на галоўнай плошчы горада з меркаванняў, што такія навабуды пашкодзяць гістарычнаму цэнтру, загоняць гараджанаў у падземныя пераходы, даючы прастору транспарту, а не людзям. Гэты і выклікала абразлівую рэакцыю афіцыйнай прэсы замест грамадскага абмеркавання  надзённых пытанняў добраўпарадкавання 500-тысячнага горада.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці