Пачаўся суд над былым журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой
Сёння ў Мінскім гарадскім судзе распачаўся суд над экс-журналістам БТ Дзмітрыем Лукшой, яго жонкай Палінай Палавінкай і яшчэ трыма фігурантамі справы — Анастасіяй і Дзянісам Яроўскімі, Канстанцінам Ніканоравым.
Фигурантаў справы абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі», а таксама «актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
Паводле версіі абвінавачвання, Лукша з мэтай дыскрэдытацыі краіны з дапамогай аператара вырабіў шэраг відэасюжэтаў, якія змяшчалі загадзя ілжывую інфармацыю.
Быццам бы «Па яго ўказанні жонка, хаваючы свой твар, прадставілася грамадзянкай Сірыі, якая нібыта жыве ў стыхійным лагеры ў Беларусі. Яна агучыла загадзя падрыхтаваны тэкст з непраўдзівымі звесткамі аб невыкананні правоў мігрантаў, незадавальненні іх базавых патрэб, дэфіцыце вады і ежы, пры гэтым Лукша пацвердзіў, што асабіста назіраў гэтыя парушэнні».
«На відэа, знятым за мяжой, на якім дэманстраваўся дэфіцыт тавараў і валюты, Лукша наклаў свой закадравы голас, пры гэтым паведаміў, што ў сюжэце паказана сітуацыя ў Беларусі».
Лукша працаваў пазаштатным карэспандэнтам казахстанскага тэлеканала «Хабар 24». Лукша, Палавінка і Яроўскі знаходзяцца пад вартай. Жонка Дзяніса Анастасія на суд не з’явілася.
Чытайце яшчэ:
Рэдактар газеты «Царква» Ігар Бараноўскі на волі
“Брестской газете» спаўняецца 20 год
«Гэта трызненне!» Радзіна пракаментавала заяву Азарава пра тое, што «Хартыя-97» хацела купіць «Байпол»