• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пачаўся аўдыт фондаў, якія размяркоўваюць сабраныя на марафоне салідарнасці сродкі

    Пра гэта паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет — часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.

    Празрыстасць размеркавання сродкаў кантралюецца спецыяльна створанай Назіральнай радай, у якую ўваходзіць прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова, а таксама прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка Медыя», «Мая Краіна Беларусь», «Reform».

    Кіраўнік «Маланка Медыя» Павел Марыніч правёў аўдыт фонду «Краіна для жыцця». Як перадае Аб’яднаны пераходны кабінет, тая праверка дала станоўчыя вынікі: усе сродкі, якія паступілі фонду, перададзеныя атрымальнікам у поўнай адпаведнасці з рэгламентам.

    Фонд «Краіна для жыцця» дапамог 33 сем’ям на агульную суму 9900 еўра па праграме разавых выплат, 10 сем’ям зрабілі па 2 выплаты на агульную суму 3000 еўра, а таксама закупіў і зрабіў перадачы ў 4 рэгіёнах Беларусі на агульную суму 5000 еўра.

    Па стане на 21 лістапада ў арганізацыі і фонды ўжо пераведзена 262 400 еўра з 574 617-ці, якія былі сабраны падчас марафона салідарнасці з палітзняволенымі і іх блізкімі «Нам не ўсё адно».

    Чытайце яшчэ:

     «Даже паспорт человека не так информативен, как его профиль в Instagram». Инструменты и алгоритмы для расследователей

    Перевешивая чашу весов: во всем мире адвокатам журналистов грозит расправа

    Добрушскія прапагандысты распавядаюць пра тое, як кепска жыць у Польшчы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці