• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку

    Доўгі час Жанна Лаўрова змагаецца з анкалогіяй. Цяпер ёй пагражаюць сямю гадамі турмы.

    Жанна Лаўрова. Фота: сацсеткі

    Жанне Лаўровай 54 гады. Яна родам з Мінска. Вядома, што ў жанчыны ёсць дачка і сын.

    Лаўрова вядзе блог у тыктоку і інстаграме, дзе распавядае пра сваё жыццё, кухарыць і робіць распакоўкі. Таксама яна шмат распавядала пра змаганне з анкалогіяй, на якую хварэе. На тыкток жанчыны былі падпісаныя больш за 300 тысячаў чалавек. Яшчэ адна сфера жанчыны — таралогія, яна мела асобны тыкток-канал па гэтым накірунку.

    У адным з апошніх стрымаў яна сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

    Сёння ГУБАЗіК напісаў, што яна затрыманая. Усе тыкток-каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх ужо аднавілі. Таксама сілавікі адкапалі з інстаграма жанчыны фота, дзе яна паказвае сімвал V з подпісам «Жыве Беларусь» у 2020‑м.

    Лаўровай пагражаюць крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці