Офіс Ціханоўскай правёў сустрэчы з прадстаўнікамі Google, Meta і Microsoft. Што абмяркоўвалі?
Як распавёў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, у Капенгагене прадстаўнікі Офісу Святланы Ціханоўскай правялі сустрэчы з тэхналагічнымі кампаніямі.
Паводле Франака Вячоркі, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з адным з прэзыдэнтаў Alphabet Inc (холдынг, які валодае некалькімі кампаніямі, што раней належалі Google Inc, і самой Google у тым ліку), а іншыя прадстаўнікі Офіс сустрэліся з прадстаўнікамі кампаній Meta (Facebook) і Microsoft.
У размове з прадстаўніком TikTok абмеркавалі, як можна прасоўваць беларускія відэа, дапамагаць беларускім СМІ і блогерам.
З прадстаўнікамі Microsoft збольшага абмяркоўвалі сэрвісы, якія маглі б дапамагчы ў працы беларускім недзяржаўным арганізацыям. Microsoft ужо дае зьніжкі для беларускіх НДА, але Офіс намагаецца зрабіць дапамогу бясплатнай, адзначае Франак Вячорка. Таксама размаўлялі пра трэнінгі, якія маглі б праводзіць для беларускіх блогераў, а таксама пра магчымую дапамогу з рэклямай.
Важнай тэмай гутаркі стала прапаганда. Офіс Ціханоўскай абмеркаваў з Google і Facebook магчымасьці блякаваць хлусьлівыя відэа і акаўнты беларускіх прапагандыстаў.
Падчас сустрэчы Ціханоўскай з галоўным юрысконсультам Google, які адказвае за міжнародныя справы. На ёй абмеркавалі, сярод іншага, праблему забароны на Youtube беларускай мовы. YouTube паабяцаў разгледзець магчымасьці разьмяшчэньня рэклямы на беларускай мове.
«Яны і раней гэта абяцалі, але зараз выглядае, што працэс запушчаны ўсур’ёз», — адзначыў Франак Вячорка.
Абраная новая прэзідэнтка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў
Telegram цалкам выдаліў праўладныя каналы «Жоўтыя злівы» і «Вашы злівы»