Офіс БАЖ пераехаў у цэнтр “Парус” на Кальварыйскай, 16
19 чэрвеня 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
З 19 чэрвеня офіс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” працуе па новым адрасе: г. Мінск, вул. Кальварыйская, д.16, офіс 265 (4 паверх).
Наведвальнікаў будзе чакаць больш прасторнае і камфортнае памяшканне. Арганізацыя працягне ладзіць свае мерапрыемствы па новым адрасе.
Графік працы офіса застанецца ранейшым: з 10.00 да 17.00 па будных днях.
У сувязі з пераездам зменіцца і гарадскі нумар тэлефона і факса ГА “БАЖ”. Нумар будзе паведамлены пазней, аднак нязменным застаецца нумар мабільнага тэлефона ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”: 8 029 126 70 98.
Запрашаем завітаць у наш новы офіс з 19 чэрвеня! 🙂
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Віцебску Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. І прызначылі новы суд
02.02.2024
Анджэй Пачобут – 40 месяцаў за кратамі
26.07.2024
Мінінфарм папоўніў «экстрэмісцкі спіс». У ім — беларускія і ўкраінскія інфармацыйныя рэсурсы
27.09.2024
«Рэжым адказвае за іх жыццё і здароўе». У ЕС пракаментавалі смерць палітвязня Ігара Ледніка
21.02.2024