• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў з тэлеканала «Мір»

    Новым міністрам інфармацыі стаў Уладзімір Пярцоў, дырэктар прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі, піша БелТА

    Ігар Луцкі, які ад чэрвеня займаў пасаду міністра, прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Ён зменіць на гэтай пасадзе зменіць Андрэя Кунцэвіча, які займаў яе з жніўня 2019 года.

    Уладзімір Пярцоў нарадзіўся ў 1974 г. у Віцебску. У 1999—2002 — галоўны рэдактар абласнога радыё Віцебска. У 2002–2003 гадах узначальваў Гродзенскае абласное тэлерадыёаб’яднанне, у 2003—2008 гадах — дырэктар тэлерадыёкампаніі «Гродна». У 2008–2010 — дырэктар дырэкцыі вяшчання тэлеканала «РТР-Беларусь» СТБ, з 2010 года быў дырэктарам прадстаўніцтва тэлекампаніі «Мір» у Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці