• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новым кіраўніком БАЖаўцаў у Брэсце стаў Максім Хлябец

    25 лютага ў Брэсце адбыўся справаздачна-выбарчы сход рэгіянальнай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

    Новым кіраўніком БАЖаўцаў у Брэсце стаў Максім Хлябец

    На пачатку сходу Алег Супрунюк, які цягам апошніх гадоў узначальваў адно з самых буйных рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі, абвясціў пра свой намер пакінуць гэту пасаду. Ён падзякаваў калегам за падтрымку і выказаў упэўненасць, што з абраннем новага кіраўніка дзейнасць філіі будзе яшчэ больш дынамічнай і разнастайнай.

    На пасаду старшыні філіі на сходзе было прапанавана тры кандыдатуры — Максіма Хлябца, Аксаны Бровач і Іны Хоміч. Падчас абмеркавання Аксана Бровач узяла самаадвод, разам з тым калегі падцвердзілі яе паўнамоцтвы ў якасці намесніка старшыні філіі. Пасля невялікага абмеркавання большасцю галасоў кіраўніком філіі быў абраны Максім Хлябец.

    Новым кіраўніком БАЖаўцаў у Брэсце стаў Максім Хлябец

    На сходзе таксама былі разгледжаны чатыры заявы на ўступленне ў арганізацыю.

    Сябры філіі падчас дыскусіі абмеркавалі і планы зменаў на бліжэйшы квартал. У прыватнасці, было вырашана даць некаторым людзям 1 месяц адтэрміноўкі для пагашэння запазычанасці па ўнёсках. Новаму ж кіраўніцтву была пастаўлена задача ўдакладніць спісачны склад філіі і вырашыць пытанне з сябрамі арганізацыі, якія цягам апошніх год не падтрымлівалі кантактаў з ГА “БАЖ».

    Было вырашана, што праз 2–3 месяцы на новым сходзе будзе прынята рашэнне аб выключэнні з філіі людзей, якія маюць запазычанасць па ўнёсках альбо не збіраюцца падтрымліваць сяброўства ў ГА “БАЖ”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці