• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Новы сайт «Брестской газеты» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»

    Рашэнне пра прызнанне сайта bgmedia.site «экстрэмісцкім» 15 студзеня прыняў суд Ленінскага раёна Брэста. Гэта ўжо другая спроба праз суд абвясціць інтэрнэт-рэсурс «па-за законам»: 26 лістападa 2021г. сайт «Брестской газеты», які тады меў ідэнтыфікатар b-g.by,  ужо прызнавалі «экстрэмісцкім». 

    Недзяржаўнае выданне «Брестская газета» было заснавана ў 2002 годзе, і да 2020 года выходзіла ў папяровай версіі. Але выпуск газеты быў прыпынены пасля афіцыйнага ліста з друкарні аб скасаванні дамовы на друк.  Спробы знайсці друкарню ў іншым горадзе краіны таксама не далі плёну.  «Брестская газета» цалкам перайшла ў  інтэрнэт: у выдання заставаўся сайт, створаны яшчэ ў 2009 годзе,  таксама інфармацыя распаўсюджвалася і праз сацыяльныя сеткі.

    8 ліпеня 2021 года прадстаўнікі КДБ зладзілі ператрусы  ў офісе рэдакцыі  і ў кватэрах пяці яе супрацоўнікаў. З рэдакцыі сілавікі вывезлі абсалютна ўсю тэхніку, нават маніторы. У канцы лістапада 2021 года, пасля судовай пастановы аб прызнанні матэрыялаў  анлайн-выдання «экстрэмісцкімі», сайт «Брестской газеты» быў заблакаваны і  дасяжны толькі праз VPN. Праз пэўны час анлайн-выданне памяняла адрас у інтэрнэце.

     Інфармацыя даходзіла да чытачоў і праз сацыяльныя сеткі. Зрэшты, рэпрэсіўныя захады сягнулі і туды: напрыклад, 12 студзеня  суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» старонку «Брестской газеты» у Фэйсбуку.

    Акрамя «Брестской газеты», 15 студзеня той самы суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў «экстрэмісцкімі» яшчэ некалькі рэгіянальных інтэрнэт-рэсурсаў, у тым ліку ютуб-канал «Першы Рэгiён». Крыху раней, 9 студзеня, у Рэспубліканскі  спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапіў  акаўнт у сацыяльнай сетцы Х, які належыць незалежнаму інтэрнэт-выданню «Першы рэгіён». Сам сайт «Першы рэгіён», які асвятляе падзеі ў Брэсцкай вобласці, быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» яшчэ ў снежні 2021 года, і тады ж быў заблакаваны доступ да яго чытачам на тэрыторыі Беларусі.

    Цягам 2022 года ў «экстрэмісцкі» пералік трапілі Viber-чат з назвай 1RegBY, Telegram-канал «Першы рэгіён», афіляваныя з выданнем акаўнты ў Face­book і Insta­gram. Два дні таму туды ж дадалі старонку  «Першага Рэгіёна» у сацыяльнай сетцы «Вконтакте», але зрабілі гэта з памылкамі, таму фармальна сапраўдны акаўнт «Першага Рэгіёна» у згаданай сацсетцы яшчэ не мае «эктрэмісцкага» статуса. 

    Чытайце яшчэ:

    «Фінансаванне беларускіх медыяў пагаршаецца. Усё больш адчуваецца канкурэнцыя з боку расійскіх СМІ». Што рабіць?

    «Прыярытызацыя беларускага кантэнту над расійскім». Святлана Ціханоўская перадала ў Google запыт ад журналістаў

    Сына пісьменніка і журналіста Сяргея Антонава затрымалі за абразу Лукашэнкі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці