• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Новы час» таксама атрымаў папярэджанне за “РБ”

    Недзяржаўнай газеце “Новы час” таксама вынесена пісьмовае папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Пра гэта паведаміў прэс-службе ГА “БАЖ” галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль.

    Выданне вінавацяць у парушэнні заканадаўства на падставе скарачэння “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных. (“…Не ўказана афіцыйна ўстаноўленае найменне рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання ў сферы сродкаў масавай інфармацыі, які зарэгістраваў дадзены друкаваны СМІ”).   

    Дакумент датаваны 25‑м лютага, але Аляксей Кароль змог атрымаць яго па пошце толькі днямі. Паводле журналіста, чарговы нумар рэдакцыя выпусціла з папраўленымі выходнымі дадзенымі, пра што праінфармавала Мінінфармацыі.

    Нагадаем, што ў лютым-сакавіку міністэрства вынесла афіцыйныя папярэджанні адразу шэрагу рэгіянальных недзяржаўных выданняў, звінаваціўшы іх у неналежным размяшчэнні звестак пра наклад альбо незаконным скарачэнні “РБ” замест “Рэспубліка Беларусь” у выходных дадзеных.

    Між тым, падобныя скарачэнні журналісты заўважылі і ў выданнях, заснавальнікамі якіх выступаюць дзяржаўныя органы ўлады. Як вынікае з адказу намесніка міністра Уладзіміра Матусевіча, па стане на 16 сакавіка ў межах кантролю за выкананнем заканадаўства пісьмовыя папярэджанні былі вынесеныя таксама часопісу “Вожык” і баранавіцкай газеце “Наш край”.

    Такім чынам, на сёння ГА “БАЖ” валодае звесткамі пра папярэджанні ў 2015 годзе васьмі выданням: “Газета Слонімская”, “Intex-Press”, “Ганцавіцкі час”, “Борисовские новости”, «Рекламный Боржоми”, «Новы час», «Вожык» і «Наш край».

    Нагадаем, што пасля атрымання двух папярэджанняў цягам года любое зарэгістраванае ў Беларусі СМІ можа быць закрытае праз суд. ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звязвае папярэджанні з набліжэннем прэзідэнцкай выбарчай кампаніі, калі СМІ могуць у чарговы раз патрапіць пад пераслед.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці