«Новы Час» — лаўрэат прэміі Алеся Адамовіча
У Кракаве на фестывалі інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» былі абвешчаны лаўрэты прэміі Адамовіча. Сярод іх — газета "Новы час" і яе рэдактарка Аксана Колб.
Старшыня Беларускага ПЭНу Таццяна Недабай абвесціла ў Кракаве чатырох лаўрэатаў прэміі Алеся Адамовічаза 2021 год.
— Імі сталі газета «Новы час» і яе рэдактарка Аксана Колб і ўвесь калектыў газеты; кніга, прысвечаная расстраляным пісьменнікам 30‑х гадоў ХХ ст, якая выйшла ў Менску ў выдавецтве Янушкевіча, – «(Не)рассталяныя»; паэтычны дзённік Дзмітрыя Строцава «Беларусь перакуленая»; Вольга Шпарага з кнігай «У революции женское лицо. Случай Беларуси».
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1995 годзе і ўручаецца за найлепшыя публіцыстычныя публікацыі году.
Чытайце яшчэ:
«Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» Аксану Колб
28 человек за решеткой, 5 судов в месяц. Как независимые СМИ работают назло репрессиям
Аксане Колб прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі і вызвалілі ў зале суда