Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі выказвае рашучую падтрымку журналістам у Беларусі
Незалежная асацыяцыя журналістаў Сербіі (IJAS) выказвае рашучую падтрымку незалежным журналістам і СМІ ў Беларусі і заклікае беларускія ўлады спыніць катаванні калег.
«Хочацца нагадаць, што падчас ліпеньскіх дэманстрацый мінулага года пасля абвяшчэння лакдаўна ў Сербіі таксама паўстала праблема жорсткага абыходжання з журналістамі, якія выконвалі сваю працу прафесійна і ў інтарэсах грамадскасці. У тыя дні было зафіксавана 29 нападаў і пагроз і адзін арышт журналістаў. Вось чаму калегі з Беларусі не павінны быць адзінокімі і пакінутымі ў гэтай барацьбе, бо многія ўлады па ўсім свеце спрабуюць па-свойму задушыць свабоду слова і выказвання рознымі сродкамі.
IJAS заклікае ўлады ў Сербіі рэагаваць на гвалт, які працягваецца ў дачыненні да нашых калег у Беларусі, а таксама накіруе афіцыйны пратэст пасольству Беларусі ў нашай краіне», — гаворыцца ў звароце Незалежнай асацыяцыі журналістаў Сербіі.