• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежнага журналіста не пусцілі на адкрыццё ганаровага консульства Славакіі ў Брэсце

    Новая дыпламатычная ўстанова месціцца на вуліцы Камсамольскай у офісе ААТ “Прадтавары”.

    Бо менавіта генеральны дырэктар гэтага гандлёвага прадпрыемства Міхаіл Козіч прызначаны ганаровым консулам Славакіі.

    На ўрачытасць спрабаваў трапіць сябра ГА “БАЖ” Яўген Скрабец, каб зрабіць рэпартаж для “Радыё Рацыя”, аднак мужчына, які не назваў сваё прозвішча, але прадставіўся супрацоўнікам ахоўнай службы ААТ “Прадтавары”, не дазволіў журналісту наведаць імпрэзу.

    – Спачатку ахоўнік папрасіў у мяне дакументы, каб спраўдзіць у некага з арганізатараў мерапрыемства, ці магу я асвятляць гэтую падзею, — распавёў службе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Яўген Скрабец. – Пасля вяртання ахоўнік паведаміў, што мая прысутнасць на імпрэзе, як карэспандэнта “Радыё Рацыя”, непажаданая. Так вырашыў кіраўнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага гарвыканкама Генадзь Іванчын.

    Як сведчаць брэсцкія журналісты, ніякай інфармацыі аб неабходнасці папярэдняй акрэдытацыі СМІ на мерапрыемства не было.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/1_8.jpg

    Пры гэтым журналісты дзяржаўных СМІ ніякіх перашакод для асвятлення ўрачыстай цырымоніі не мелі. Дарэчы, ганаровае консульства Славакіі стала дзевятым дыпламатычным прадстаўніцтвам у Брэсце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці