Нейрасетка ChatGPT ужо хутка сутыкнецца з больш прасунутым канкурэнтам
Праз некалькі тыдняў у свабодны доступ выйдзе Bard — новы штучны інтэлект ад кампаніі Google, - піша "Наша Ніва".
Кампанія Google 6 студзеня анансавала хуткае з’яўленне ў агульным доступе новага дыялогавага штучнага інтэлекту пад назвай Bard. Новая нейрасетка, як і яе нашумелы кампаньён ChatGPT, заклікана імітаваць рэальны чалавечы дыялог, сістэматызаваць і спрашчаць гіганцкія масівы інфармацыі, а таксама дапамагаць кожнаму карыстальніку ў вырашэнні яго бытавых і прафесійных задач.
Напрыклад, можна будзе атрымліваць арыгінальныя парады альбо адказы на любыя складаныя пытанні, хутка пісаць сцэнарыі, артыкулы ці эсэ на розныя тэмы, складаць паэмы, вершы ці песні, ствараць музыку ці праграмныя коды для новых дадаткаў і многае-многае іншае.
Bard заснаваны на ўласнай моўнай мадэлі ад Google для дыялогавых дадаткаў (Language Model for Dialogue Applications, ці скарочана LaMDA). Гэта шматфункцыянальная мадэль падтрымлівае велізарную колькасць моў для камфортнай і зразумелай размовы.
Па запэўненнях кампаніі, гэтая нейрасетка пры апрацоўцы запытаў ад карыстальнікаў зможа абапірацца не толькі на даступную ўсім інфармацыю аб свеце, але і на «ўласную моц, інтэлект і крэатыўнасць».
«Bard будзе найлепшым сябрам і для пытлівых пачаткоўцаў, і для творчых энтузіястаў. Напрыклад, ён дапаможа растлумачыць новыя адкрыцці касмічнага тэлескопа NASA вашаму 9‑гадоваму дзіцяці альбо даведацца больш пра лепшых футбольных гульцоў на гэты момант і затым адразу атрымаць інфармацыю пра неабходныя практыкаванні, каб таксама развіць свае навыкі», — падкрэслівае Сундар Пічаі, генеральны дырэктар Google і Alphabet.
Паводле яго слоў, Bard стане даступны ўжо ў найбліжэйшыя тыдні. У саму нейрасетку кампанія Google інвеставала каля 400 млн даляраў.
Чытайце яшчэ:
Восемь примеров, как использовать нейросеть ChatGPT для работы
Шэнгенскі бан для журналіста і праваабаронцы. Як бюракратыя прыводзіць да жыццёвай драмы
«Мегазадача Белоруссия». Как Роскомнадзор цензурирует беларуский интернет