NEXTA: Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы»
Блогер NEXTA (Сцяпан Пуціла) звярнуўся да сваіх чытачоў з адмысловым відэазваротам. Ён прызнаў, што затрыманы за наркотыкі журналіст Уладзімір Чудзянцоў мае дачыненне да фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы».
Як сцвярджае Сцяпан, 90% фільма ён рабіў сам, а астатнія 10% яму дапамагалі журналісты, сярод якіх і Уладзімір Чудзянцоў.
Таксама Чудзянцоў дапамагаў Сцяпану з рэдактурай тэкстаў для канала NEXTA. «Бясплатна, па сваёй волі», — запэўнівае Пуціла.
Журналіст Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада быў на пункце пропуску Брэст — Цярэспаль.
Яго маці Ніна Зуева расказала журналістам, што сын ехаў цягніком у Варшаву, дзе знайшоў працу. А калі, маўляў, выйшаў у прыбіральню, мытнікі знайшлі ў яго ў сумцы пакецік з наркатычным рэчывам. «Пасля адразу правялі ператрус у нас дома ў Мінску. Тут таксама знайшлі некалькі пакетаў», — патлумачыла жанчына.
Журналіст Чудзянцоў у брэсцкім СІЗА, у яго кватэры знайшлі невядомае рэчыва ВІДЭА
Уладзімір Чудзянцоў займаецца журналістыкай з 1990‑х. Тады ён займаўся пралукашэнкаўскай прапагандай. З цягам часу, змяніўшы прозвішча, уладкаваўся на Tut.by. Пасля звальнення заснаваў клікбэйтны сайт by24.org, заняў радыкальную антырасійскую пазіцыю.