• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Не жаночая і не мужчынская

    У Facebook нарабіла вэрхалу інтэрв’ю “Гульня ў асацыяцыі” прэс-сакратара ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Барыса Гарэцкага, у якім ён выказаў меркаванне, што журналістыка — «жаночая прафесія». Маўляў, мужык павінен утрымліваць сям’ю, а журналістыкай шмат не заробіш, таму і прафесія гэта — для жанчынаў. Ну, і дапусціў пару стылёвых дэфініцыяў, якія далі падставы частцы ягонай фрэндленты абвінанваціць героя матэрыялу ледзьве не ў сексізме.

    На маю думку, вымяраць «жаноцкасць» ці «мужчынскасць» прафесіі колькасцю атрыманых за яе грашовых адзінак — гэта блытаць цёплае з мяккім. Але ў гэтай дыскусіі ўсё ж ёсць пару момантаў, на якія варта было б звярнуць увагу.

    Барыс Гарэцкі вызначыў планку «дастатковасці» ў тысячу ўмоўных адзінак на месяц – той заробак, які павінен у нас быць зараз згодна з абяцанням Самі-ведаеце-каго на Усебеларускім сходзе 2010 года. Ці сапраўды такая сума — рэч недасягальная?

    Барыс Гарэцкі «гуляе ў асацыяцыі» з mediakritika.by

    Дэфармацыя мыслення

    Спрэчка «Face­book супраць Барыса» паказала пэўную дэфармацыю мыслення. Вымяраючы «жаноцкасць» прафесіі ў грашовых адзінках, былі звужаныя межы прафесіі. Журналістыкай можна зарабіць тую ж тысячу долараў, на якую арыентаваўся Барыс. Але, да радасці, як іх зарабіць, у галаву ані Барысу, ані ягоным апанентам не прыйшло. І яны вымяралі грашыма «жаноцкасць» незалежнай, недзяржаўнай журналістыкі.

    Дэфармацыя мыслення ў тым, што недзяржаўная журналістыка, дзе сапраўды шмат не заробіш — гэта не ўся прафесійная грамада. Я, напрыклад, ведаю, што ў адным дзяржаўным інфармацыйным агенцтве (не самым «цэнтравым») у той час, калі долар каштаваў 11.000, заробкі складалі 11 млн., — неабходная тысяча долараў «па Барысу». Зараз, пэўна, заробкі там знізіліся, але факт застаецца фактам — было такое.

    Але, як заўсёды, тут існуе выбар паміж грашыма і сумленнем. Працуючы ў дзяржагенцтве, прыйдзецца прытрымлівацца і пэўнай палітыкі. Гэта, канешне, не азначае быць «штатным прапагандонам». Але і тыя, хто думае, што «я займаюся сваёй тэмай і далёкі ад прапаганды і палітыкі», усё роўна будуць залежныя ад стандартаў дзяржаўнай ідэалогіі, якія так і не выпрацавалі ўсе нашыя штатныя ідэолагі. Гэта, на жаль, тычыцца ўсіх журналістаў, і за «сваёй тэмай» схавацца не атрымаецца.

    Можна працаваць у дзяржСМІ эканамічным журналістам, і пісаць, напрыклад, што нашыя золатавалютныя рэзервы складаюць чатыры мільярды долараў з хвосцікам. Але пры гэтым не тлумачыць, што неабходным лічыцца ўзровень ЗВР у два месяцы імпарту, што для Беларусі складае суму, у два разы вышэйшую за сённяшні «залаты запас». І маўчаць, што нашыя ЗВР з тым жа хвосцікам усяго толькі пакрываюць сёлетні знешні доўг.

    «Культурнікам» давядзецца асвятляць «ідэалагічна правільныя» мерапрыемствы і абмежавацца трыма радкамі наконт Нобелеўскай прэміі для Алексіевіч. Так, гэта падзея сусветнага маштабу, але Алексіевіч – «ідэалагічна няправільная». Таму – тры радкі, мы бачылі гэта на свае вочы.

    «Крымінальнікі» будуць пісаць пра ўзровень злачыннасці, не тлумачачы прычыны яго росту распараджэннем аднаго вусатага дзядзькі зняць абмежаванні на продаж алкаголю. А «ваяры», нагадаю, тыдзень маўчалі пра «плюшавы дэсант» і дзіравае белаускае паветра…

    Падаецца, проста замоўчваць «непрыемныя» пытанні — гэта не будзе кандовай прапагандай. Можна працаваць і так, мець належны заробак і не лічыць сябе «прапагандонам». Але ці будзе гэта сапраўднай журналістыкай? Магчыма, і слушна Барыс, разважаючы пра заробак журналіста, звузіў гэтае пытанне да заробку ў недзяржаўным журналісцкім сектары?

    Сяргей Пульша, аўтар матэрыялу

    «Падпрацоўка»? Неабходнасць!

    Сярод крытыкаў тэорыі прэс-сакратара БАЖа заўважаная яшчэ адна тээндэнцыя. Маўляў, хочаш жыць — умей круціцца. Шмат хто казаў: не хапае грошай — шукай дадатковую працу, а прафесію не чапай. Прычым, гэта кажуць і тыя, хто толькі паўгады таму кпіў з міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай, якая таксама прараіла тым, хто мае нізкі заробак, шукаць падпрацоўкі.

    І гэтыя дарадчыкі маюць рацыю. Але нават не ў тым, каб зарабіць больш. Зазвычай журналіст рэдка калі працуе на адно выданне.

    Калі нас на адным з семінараў навучалі «англійскай журналістыцы», нам тлумачылі, што ў іх увогуле няма дэфініцыі «працаваць у рэдакцыі». Там ёсць азначэнне «пісаць для выдання». У нашых умовах можна і «працаваць у», і «пісаць для». І гэтае дадатковае «пісаць для» — не толькі і не столькі грошы.

    «Працуючы ў» журналіст зазвычай абмежаваны пэўнымі службовымі абавязкамі. З гэтых абавязкаў вынікаюць пэўныя прафесійныя межы, выйсці за якія з часам становіцца складаней і складаней. Для таго, хто працяглы час займаецца выключна інфармацыйнымі жанрамі, становіцца складана напісаць аналітычны артыкул альбо аформіць інтэрв’ю. І наадварот: тым, хто піша выключна аналітыку з публіцыстыкай і звык выдаваць тэксты «прасцінамі», складана ўкласціся ў 2.500 — 3.000 знакаў інфармацыйнай занатоўкі.

    Зразумела, «талент не прап’еш», але, каб не згубіць прафесіяналізм, трэба ўмець пераключацца з аднаго жанру на іншы, з адной методы на другую. Так што журналісцкая «падпрацоўка» таксама вымяраецца не грашыма. Гэта яшчэ і спосаб захавання прафесіяналізму. Прычым, як спосаб захавання прафесіяналізму, яна значна больш каштоўная за грашовыя адзінкі (хаця і тыя не лішнія).

    «Пісаць для» не трэба саромецца. Так робяць нават самыя «зубратыя» з «зуброў» беларускай журналістыкі. І вось мы бачым ў Die Welt артыкул суаўтарства штатнага супрацоўніка гэтага выдання Джэймса Элінгворта і нашага Юрася Карманава. Нягледзячы на тое, што Юрась «працуе ў» Asso­ci­at­ed Press.

    Ізноўку не ведаю, на радасць ці на жаль, але, падаецца, згуба прафесіяналізму беларускай недзяржаўнай журналітыкі не пагражае. Нашыя акулы пяра робяць паўнавартасныя выданні ўтрох-упяцёх, калі ў іншых краінах над такімі ж аб’ёмамі працуюць дваццаць-трыццаць чалавек. І нездарма тыя «нашыя», якія прамянялі, напрыклад, Мінск на Кіеў ці Маскву, там хутка становяцца «зоркамі». Проста яны звыклі рабіць «за пяцёх», і рабіць якасна. Але гэта ўжо іншае пытанне.

    Ці «жаночая» журналістыка?

    Вымяраць нашую журналістыку «жаноцкасцю» ці «мужчынскаю» — сапраўдная лухта. Нават калі скласці рэйтынг аўтарытэтаў беларускай журналістыкі, на кожнага паспяховага мужчыну прыпадзе не менш яскравая ў журналістыцы жанчына. Проста таму, што прафесія — не жаночая і не мужчынская. Яна ўніверсальная.

    Не ўтрымаюся, каб не працытаваць майго ўлюбёнага Дэвіда Рэндалла, былога вядучага супрацоўніка лонданскай «Observ­er» і дырэктара кампаніі “Inde­pen­dent Press” у Маскве, — тое, з чаго пачынаецца ягоны падручнік «Універсальны журналіст»:

    «Не існуе расійскай журналістыкі, польскай журналістыкі, балгарскай журналістыкі, французскай, нігерыйскай, галандскай, тайскай, фінскай, ісландскай, бірманскай, латвійскай журналістыкі або журналістыкі Саудаўскай Аравіі. Ёсць толькі добрая і дрэнная журналістыка. Таксама не можа быць ліберальнай журналістыкі, рэспубліканскай журналістыкі, нацыяналістычнай, атэістычнай, рэфармісцкай, сепаратысцкай, федэралісцкай, феміністычнай або марксісцкай журналістыкі. У тым выпадку, калі журналісты сваёй працай служаць гэтым або любым іншым мэтам, яны — зусім не журналісты, а прапагандысты. Ёсць толькі добрая і дрэнная журналістыка. Гэтак жа не існуе элітарнай і масавай журналістыкі, журналістыкі сур’ёзных выданняў і бульварных газет. Не існуе камерцыйнай журналістыкі або журналістыкі андэрграўнда, журналістыкі дзяржаўнай або антыдзяржаўнай. Ёсць толькі добрая і дрэнная журналістыка».

    Таксама не існуе «жаночай» і «мужчынскай» журналістыкі. Ёсць толькі добрая і дрэнная журналістыка.

    Почему профессия журналиста в Беларуси – женская?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці