• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Не прэзідэнту Беларусі пра гэта гаварыць». Беларускія прапагандысты перапалоханыя мяцяжом Прыгожына

    Не змаглі праігнараваць узброены мяцеж кіраўніка ЧВК «Вагнер» Прыгожына супраць кіраўніцтва расійскіх Узброеных сіл беларускія прапагандысты ды праўладныя блогеры.

    Канал «Кібер Граф Віленскі», які трымаецца ў рэчышчы агульнага лукашэнкаўскага курсу, але лічыць рэпрэсіі празмернымі і перыядычна зважае на тое, што грамадства не ўспрымае ідэалогію расійскага шавінізму, якая стала мэйнстрымам дзяржаўнай прапаганды, паздзекаваўся з таго, што ў школы цягнуць кувалды (сімвал усёдазволенасці ЧВК «Вагнер») і спяваюць патрыятычныя песенькі пра наймітаў. Паводле яго меркавання, тыя, хто рэальна за Расію, яны за Пуціна і армію.

    «Шмат разоў пісаў і паміж радкоў, і адкрыта — нельга парушаць манаполію дзяржавы на гвалт, гэта проста не можа скончыцца нічым добрым».

    Апоўначы праўладны блогер пачаў шукаць ворагаў сярод сваіх: «тыя, хто піша, што варта пачакаць да раніцы, — проста флюгеры, якія залежаць ад ветру». А пасля прыгадаў, што іншы мяцежнік, Уладзімір Квачкоў, нядаўна прыязджаў у Беларусь і «аблізваўся» на групу асоб, якія з’яўляюцца членамі партый, што прайшлі нядаўна перарэгістрацыю. 

    «Усе, хто піярыў паўкрымінал, самаўпраўнасць, «отрицалово», найміцтва, права ўзброенай сілы і нават стварэнне альтэрнатыўных мабілізацыйных пунктаў у гарадах, ды яшчэ і крычаў, што Беларусі трэба пераймаць досвед, можаце сабе папляскаць, брава».

    Прапагандыста дзяржаканала АНТ Ігара Тура моцна занепакоіла «парушэнне манаполіі на гвалт», але хто герой, Шайгу ці Прыгожын, ён вызначыцца не змог. Усю праўду, на ягоную думку, ведае толькі Лукашэнка, як і тое, што трэба рабіць.

    Тур нават іранічна пажартаваў, што, «калі гаворка ішла пра контрнаступ, ніхто ж не думаў, што гэта пра контрнаступ ЧВК «Вагнер».

    У якасці вырашэння ўсіх праблем прапагандыст рэкамендаваў бамбіць Украіну яшчэ мацней. Ігару Туру не спалася да глыбокай ночы, паводле яго канспіралагічных тэорый, пра мяцеж Прыгожына Узброеным сілам Украіны было вядома загадзя.

    Прапагандыстка з газеты «СБ. Беларусь сегодня» Людміла Гладкая ва ўласным канале падтрымала лінію калег.

    «Адназначна манаполія на прымяненне сілы мусіць быць толькі ў руках дзяржавы».

    На яе думку, дзеянні ў тыле арміі, што ваюе, іграюць на руку ворагу, але яна яшчэ хоча верыць, што «піяршчык-найміт» не здраднік.

    Яшчэ адзін лукашэнкаўскі аналітык Ілля Бягун а 3‑й ночы высунуў дзіўную тэорыю, што ўсё гэта інфармацыйныя атака Прыгожына супраць Міністэрства абароны Расіі ў час «масіраванага ўдару па пазіцыях УСУ». Раніцай жа стала відавочна, што аналітычныя здольнасці не ўпершыню падвялі аўтара. 

    Заходнерусіст Аляксей Дзермант слова ў слова паўтарыў тэзіс з канала «Кібер Граф Віленскі», што тыя, хто за Расію, яны за Пуціна і армію, а таксама наказаў уважліва сачыць за тымі, хто маўчыць, а заўтра будзе «пераабувацца». У час рускай смуты ён зразумеў нарэшце, навошта Беларусі патрэбна свая суб’ектнасць і дзяржаўнасць. А каб падпісчыкам было не так трывожна, нагадаў, што тактычная ядзерная зброя ўжо на тэрыторыі краіны.

    Чакана, што інфаказачка Вольга Бондарава падтрымала афіцыйны Крэмль. Пры гэтым яе пазіцыя прымірэнчая, бо яна шчыра не разумее, як можна ісці супраць улады, але пры гэтым вагнераўцы для яе застаюцца патрыётамі. 

    «Шостай калоне ў Расіі ўдалося дамагчыся практычна немагчымага: нацкаваць патрыётаў на дзяржаву.

    Загуляліся з ліберастамі, м**ць. У галаве аналогіі… не давядзі Гасподзь, каб у Беларусі да падобнага давялі… Таксама загуляліся моцна…

    Нельга. Ідэйныя — яны з жыццём не лічацца».

    Аднак глыбокай ноччу рускай патрыётцы чамусьці таксама не спалася, і яна заглушала позву мяцяжа Прыгожына «поспехамі» расійскай арміі ў абстрэлах украінскіх гарадоў. 

    Мастачка-ябацька Святлана Жыгімонт, якая, як і Бондарава, належыць да лагера беларусафобак-«вамбатак», назвала Прыгожына злачынцам. «Але Гасподзь можа і злое павярнуць на дабро. На гэта і спадзяюся».

    Адыёзны прапагандыст Рыгор Азаронак, не так даўно ашчасліўлены кувалдай з рук Лукашэнкі, заявіў, што «горш за смуту няма нічога», але ўвечары мінулага дня яшчэ не мог зразумець, што адбываецца, і заклікаў памаліцца.

    Мяркуючы па часе допісаў, Азаронак вырашыў замест усяночных малітваў аддаць перавагу здароваму сну. Раніцай больш зразумелай сітуацыя для яго не стала, але ўсплыла трывожная аналогія з падзеямі стагадовай даўніны.

    «1917. Ужо была пашыта форма для парада перамогі рускай арміі. Але генералы вырашылі, што «цар не цягне». Прымусілі яго адрачыся ад прастола. Расія ў выніку прайграла тым, хто прайграў. І пачалася крывавая смута, спыніў якую Сталін толькі праз некалькі дзесяцігоддзяў. 

    Тыя ж генералы, што бралі ўдзел у звяржэнні цара, усе як адзін скончылі дрэнна. Той жа натоўп, што іх вітаў, потым іх жа і знішчыў. Як потым выявілася — уся правакацыя супраць Мікалая II умела рэжысавалася брытанскім пасольствам».

    «Боже, храни Россию», — падсумаваў «беларускі патрыёт».

    «Цяпер вы разумееце, што такое Бацька і чаму ён так жорстка кіруе краінай?»

    Праўладны палітолаг Шпакоўскі быў куды больш стрыманым, але адзначаў, што справа сапраўды ідзе да «рускай смуты», у сувязі з чым важна, што «Беларусь распачала ўсе неабходныя меры для абароны нашай дзяржаўнасці». Таксама ён, у адрозненне ад Азаронка, схільны лічыць, што з «мінулага атрыманыя дастатковыя ўрокі і памылак Расія не паўторыць». Падтрымліваць трэба толькі Расію і навядзенне канстытуцыйнага парадку. Патрабаванне Прыгожына зняць міністра абароны і начальніка Генеральнага штаба ён назваў махноўшчынай.

    Прыметна, што падзеі, якія разгортваюцца цяпер у Расіі, глыбока шакавалі і напужалі прапагандыстаў і праўладных блогераў. Амаль уся, прынамсі, публічная, прыязнасць да кіраўніка ЧВК «Вагнер» выветрылася, хоць раней многія з іх з захапленнем паглядалі на метады Прыгожына.

    Супрацоўнікі ж афіцыйных дзяржмедыя, як мантру, паўтараюць тэзіс аб захаванні дзяржаўнай манаполіі на гвалт. Усе разам яны моляцца за Расію і ўсхваляюць мудрасць Лукашэнкі, які зноў не дапусціў смуты ў краіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці