• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Не магу паверыць». Дырэктарка «Белсату» расказала, што бюджэт тэлеканала скарачаюць амаль удвая

    Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўска-Гузы паведаміла, што бюджэт тэлеканала урэзалі амаль на 50%. Яна адзначыла, што такога скарачэння не вытрымае ніводная ўстанова.

     Агнешка Рамашэўска-Гузы. Фота: БелаПАН
    
    

    «У якасці падарунка да жаночага дня — ліквідацыя — не дэ-юрэ, але дэ-факта. Не магу паверыць», — напісала Агнешка Рамашэўска-Гузы на сваёй старонцы ў Face­book.

    Яна патлумачыла, што фінансаванне «Белсату» вядзеца ў асноўным праз польскае Міністэрства замежных спраў. У мінулым годзе бюджэт складаў 74 мільёны злотых (63 мільёны ад МЗС і 11 мільёнаў ад TVP). У гэтым годзе тэлеканал атрымае 40 мільёнаў ад МЗС, а TVP «нічога не дасць, бо не мае».

    Дырэктарка «Белсату» мяркуе, што «ніводная ўстанова, і тым больш тая, якая вельмі эфектыўна распараджаецца грашыма, не вытрымае амаль 50-працэнтнага скарачэння бюджэту».

    Агнешка Рамашэўска-Гузы пералічыла напрамкі працы «Белсату»:

    • рэдакцыя тэленавін (беларуская мова);
    • рэдакцыя тэленавін (руская мова);
    • праграмная рэдакцыя (фільмы, рэпартажы, публіцыстычныя і адукацыйныя праграмы і г.д.);
    • інтэрнэт-партал навін на беларускай мове;
    • інтэрнэт-партал навін «ВотТак» на рускай мове;
    • інтэрнэт-партал навін на польскай мове;
    • інтэрнэт-партал навін на англійскай мове;
    • падрыхтоўка праграм і кантралёры праграм;
    • аддзел сацыяльных сетак;
    • аддзел падтрымкі YouTube;
    • аддзел тэлетэхнікі і інфарматыкі;
    • эканамічны аддзел;
    • аддзел аналізу аўдыторыі.
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці