• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Не магло быць інакш, улічваючы, што 20 гадоў бесперапынна парушаліся правы на свабоду выказвання»

    Спецдакладчык ААН па сітуацыі ў Беларусі Міклаш Харашці пракаментаваў прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі 11 кастрычніка. Ён лічыць, што "выбарчы працэс быў зрэжысаваны, а вынік — прадвызначаны". Тэкст заявы апублікаваны на сайце ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, – перадае БелаПАН.

    Харашці адзначыў, што акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў не разганяліся з прымяненнем сілы, але пры гэтым выказаў шкадаванне, што не было ніякага прагрэсу ў забеспячэнні права беларусаў на сумленныя і адкрытыя выбары.

    «Не магло быць інакш, улічваючы, што 20 гадоў бесперапынна парушаліся правы на свабоду выказвання, сходаў і аб’яднанняў, якія з’яўляюцца абавязковымі ўмовамі для рэальнай канкурэнцыі», — заявіў спецдакладчык.

    Сп. Харашці звярнуў увагу на атмасферу запалохвання падчас выбарчай кампаніі, у тым ліку шляхам пагроз аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці за заклікі да байкоту.

    Сярод рэкамендацый па паляпшэнні сітуацыі ў краіне Міклаш Харашці назваў правядзенне рэформ у сферы дзейнасці СМІ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці