• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Названа найлепшае фота года паводле версіі World Press Photo

    Абвешчаны лаўрэаты World Press Photo — самай прэстыжнай штогадовай прэміі для фотажурналістаў. У намінацыі «Фатаграфія года» перамагла праца Джона Мура з выявай дзяўчынкі, якая плача.

    Фатограф Джон Мур летам 2018 года зняў заплаканую дзяўчынка Янелу Санчэс з Гандураса падчас вобшуку яе маці Сандры Санчэс на мяжы ЗША і Мексікі.

    Журы адзначыла, што гэтае фота прадстаўляе «гвалт іншай ўласцівасці — псіхалагічнай».

    Аўтар фота — 51-гадовы Джон Мур з агенцтва Get­ty Images, лаўрэат прэстыжнай Пулітцэраўскай прэміі.

    Пасля публікацыі гэтага здымка грамадскасць выказала абурэнне, у выніку ўлады ЗША вырашылі адмяніць прымусовае раздзяленне дарослых мігрантаў і іх дзяцей.

    «Я бачыў страх на іх тварах, у іх вачах», — заявіў Мур пасля заканчэння цырымоніі ў Амстэрдаме, адзначыўшы, што праблема міграцыі і бежанцаў сёння актуальная не толькі ў ЗША, але і ва ўсім свеце.

    Найлепшая фотагісторыя

    Узнагароду World Press Pho­to за лепшую фотагісторыю атрымаў нідэрландзец Пітэр Тэн Хупен — за сюжэт з нелегальнымі мігрантамі, якія спрабуюць перайсці мяжу ЗША і Мексікі.

    Фотарэпартаж «Караван мігрантаў». Гэты караван рухаўся з Гандураса да мяжы Мексікі і ЗША з кастрычніка па лістапад. Паводле дадзеных ААН напрыканцы падарожжа ў ім было 7 тысяч чалавек, у тым ліку больш за 2 тысячы дзяцей.

    Навакольнае асяроддзе. Галоўны прыз

    Аўтар Брэнт Сціртан.

    На здымку — Петранела Чыгумбура, член арганізацыі «Акашынга» па барацьбе з браканьерамі ў Зімбабвэ. У гэтую арганізацыю бяруць толькі жанчын з бедных сем’яў

    Навіны. Галоўны прыз

    Аўтар Крыс Мак-Грат.

    Фотаздымак невядомага мужчыны, які спрабуе стрымаць прэсу каля консульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Здымак быў зроблены пасля з’яўлення паведамленняў аб знікненні там журналіста, крытыка саудаўскага рэжыму Джамаля Хашкаджы. Ён знік 2 кастрычніка 2018 года, пасля таго як увайшоў у консульства. Праз некалькі тыдняў Эр-Рыяд абвясціў, што Хашкаджы быў выпадкова забіты падчас сваркі. Турэцкія ўлады і ЦРУ сцвярджалі, што журналіст быў забіты супрацоўнікамі саудаўскай выведкі, якія працавалі па замове ўладаў.

    Людзі. Галоўны прыз

    Аўтар Фінбар О’Райлі, Велікабрытанія.

    Мадэлі падчас паказу брэнда Adama Paris ў Дакары, Сенегал. Дакар расце цэнтр франка-афрыканскай моды. Штогод у ім праводзіцца Тыдзень моды, які ўключае адкрытае для ўсіх вулічнае шоў.

    Усе работы-пераможцы можна паглядзець ТУТ.

    На конкурс World Press Pho­to ў гэтым годзе былі дасланыя каля 79 тысяч работ 4 738 фатографаў. У мінулым годзе галоўную прэмію атрымаў супрацоўнік агенцтва AFP Раналда Шэмідт з Венесуэлы за здымак узельніка пратэстаў у Каракасе, які бег, ахоплены полымем.

    Фотограф Павел Волков: Сейчас ценится не тема, а то, как вы снимаете, ваша искренность

    Кому и как продавать работы — полезные советы от фотографа, который снимает для BBC

     

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці