• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Найлепшыя здымкі конкурсу National Geographic Nature Photographer of the Year

    Арганізатары абралі пераможцаў штогадовага конкурсу фатаграфій прыроды.

    Часопіс Nation­al Geo­graph­ic назваў пераможцаў штогадовага конкурсу здымкаў прыроды Nature Pho­tog­ra­ph­er of the Year. Першае месца і званне «Фатограф года» дасталіся французу Грэгу Лакуру, якія зняў міграцыю сардзін каля берагоў Паўднёвай Афрыкі. У якасці прыза ён будзе ўзнагароджаны прэміяй у памеры 2,5 тысячы долараў і зможа ўзяць удзел у паездцы на Галапагоскія выспы.

    Прызёры вызначаліся і ў тэматычных намінацыях: так, у катэгорыі «Партрэты жывёл» найлепшай стала фатаграфія Варуна Адзіт’і, якая зафіксавала бліскучую вострагаловую змяю; здымак мёртвага белага мядзведзя, зроблены расійскім фатографам Вадзімам Балакіным, перамог у намінацыі «Праблемы навакольнага асяроддзя», а зробленае Якабам Каптэйнам фота дрэва, якое расце пасярод ракі ў Нідэрландах, заняло першае месца ў катэгорыі «Пейзаж».

    Таксама ў ліку найлепшых работ конкурсу — фатаграфія ціхаакіянскага шторму ў момант удару маланкі, зробленая пілотам авіякампаніі Ecuador Air­lines Санцьяга Борха з вышыні ў 11 тысяч метраў, і здымак Чыа Лоўренса, які зняў варону, што вырашыла ўпаляваць саву. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці