• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навуковае падарожжа Беларускага Калегіюма (Прага, 3–7 жніўня)

     

    Свет Францішка Скарыны

    Да 500-годдзя Беларускай друкаванай Бібліі

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/snimok_14.png

    Сёлета Беларусь адзначае адну з найважнейшых дат сваёй гісторыі і культуры –

    500-годдзе беларускай Бібліі, пачатак беларускага і ўсходнееўрапейскага кнігадруку.

    «Найвялікшы з усіх юбілеяў, які здольны змяніць фокус нашага самаразумення, надаць нам сілы і веры, з’яднаць і акрыліць.

    6 жніўня 1517 годуу дзень Перамянення Гасподняга Францішак Скарына абвясціў Перамяненне для свайго народу: ён даў сваёй краіне друкаваную кнігу і тым самым улучыў яе ў еўрапейскія цывілізацыйныя зрухі, і больш за тое, ён даў сваім людзям Біблію — асноўны аб’яднаўчы тэкст Заходняга свету — на мове, набліжанай да народнай, і тым самым паставіў сваю культуру на самы перад тых цывілізацыйных зрухаў».

    (Ірына Дубянецкая, «Дзеяслоў» №1(68), 2017)

    Каб адзначыць гэтую незвычайную падзею,

    Беларускі Калегіюм выпраўляецца ў навуковае падарожжа ў Прагу з Ірынай Дубянецкай

    і запрашае ўсіх, каму цікавая беларуская культурная і інтэлектуальная традыцыя.

    Такое падарожжа можа адбыцца толькі аднойчы!

    Мы апынемся там, дзе ўсё пачалося. І ў той самы дзень…

    Падчас вандроўкі па чэшскай Празе мы наведаем мясціны, дзе 500 гадоў таму жыў і працаваў беларускі першадрукар Францішак Скарына. А 6 жніўня мы далучымся да шэсця, якое ладзіць пражская беларуская супольнасць.

    Мы пройдзем па Старамесцкай плошчы ў гістарычным цэнтры Прагі, пабачым Астранамічны гадзіннік на ратушы, пабачым той самы будынак, дзе, магчыма„ выйшла у свет першая друкаваная беларуская кніга, пройдзем па незраўнаным Карлавым мосце, убачым гатычны Сабор Святога Віта у Пражскім Градзе.

    Наведаем Каралеўскія сады і паркі Прагі, якія былі закладзеныя каралеўскм садоўнікам Францішакам Скарынам. Адведаем два помнікі Скарыну ў Празе, адзін з якіх у колішнім Клементынуме – славутай езуіцкай акадэміі, дзе ў 17 стагоддзі вучыліся Язэп Вельямін Руцкі і Рафал Корсак.

    Мы нават зможам пачаставацца мясцовымі напоямі ды прысмакамі ў  карчме «У крале Брабанскего», блізу якой быў пражскі дом Скарыны. Ён яе напэўна ведаў і ў магчыма наведваў 500 гадоў таму! І мы адчуем да сваім досведзе, што Прага любіць і захоўвае сваю гісторыю.

    Помнік Францішку Скарыну ў Празе і памятны валун, прывезены з Беларусі

    Таксама наведаем шмат іншых месцаў, насычаных беларускім духам – бо Прага ва ўсе часы давала прытулак нашым суайчыннікам, сярод якіх урадоўцы БНР, беларуская ўлюбёнка паэтка Ларыса Геніюш, легендарны спявак Міхась Забэйда-Суміцкі, Васіль Быкаў…

    А таксама мы даследуем Прагу як адзін з найпрыгажэйшых гарадоў свету, чароўнае і містычнае места, дзе спалучаюцца, некранутыя часам і бяздумнымі адносінамі, розныя архітэктурныя стылі – часта ў межах аднога будынку! І дзе ўсе старыя дамы (а іх там не пералічыць) маюць свае легенды і гісторыі. А самае галоўнае, мы нават зможам пабачыць, якой была і магла б быць Беларусь – бо многія і многія ідэі, дэталі, вобразы архітэктуры і горадабудаўніцтва былі такімі самымі, як і ў нашай амаль дашчэнту зруйнаванай даўніне.

    Па Празе з намі прагуляецца выдатны гісторык і літаратар выкшталцоны Сяржук Абламейка.

    Падчас падарожжа мы будзем шукаць адказы на шэраг вострых пытанняў, звязаных з жыццем, сутнасцю дзейнасці і поглядамі Францішака Скарына, а таксама пытанняў, звязаных з беларускай гісторыяй ды фармаваннем сучаснай  беларускай ідэнтычнасці. Вось некаторы яз іх:

    • Чаму можна назваць 1517 год — пачаткам беларускай ідэнтычнасці;
    • Якое значэнне адыгралі пераклады Бібліі ў культуратворчых і нацыятворчых працэсах Еўропы і чаму так важна, што першай беларускай кнігаю была Біблія;
    • Як ідзе працэс перакладу Бібліі ў нашыя часы;
    • Што дало Беларусі 16 стагоддзе і што Беларусь 16 стагоддзя дала свету;
    • Чаму Беларусь сышла з еўрапейскага шляху, які праклаў для яе Скарына;
    • Што значыць перарваная традыцыя для сёняшняй Беларусі.

    Вядзе падарожжа Ірына Дубянецкая — бібліст, доктар тэалогіі, акадэмічны дырэктар  Беларускага Калегіюма.

    Падарожжа пачнецца ў чацвер увечары 3 жніўня  – з тым, каб пераехаць мяжу і заначаваць ў Польшчы, а раніцай 4 жніўня выехаць у Прагу. Такім чынам ўвечары таго ж дня Прага будзе нашаю! Вяртаемся ў панядзелак 7 жніўня. Праезд у камфортным аўтобусе.

    Паездка платная

    Запісацца і атрымаць дадатковую інфармацыю можна, патэлефанаваўшы па нумары  +375 29 3391474 Галіне.

     

     

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці