• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Навошта вы яго здымаеце?»: Зяленскія баранілі сына ад журналістаў на лінейцы ў яго платнай школе ВІДЭА

    Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абурыўся спробай журналістаў здымаць яго сына падчас святочнай лінейкі ў школе. 

    На ўваходзе ў школу ўкраінскага лідара чакалі журналісты, але прэзідэнт быў незадаволены іх спробамі сфатаграфаваць Кірыла Зяленскага, які сёлета пайшоў у першы клас.

    «Навошта вы майго сына здымаеце?» — звярнуўся Зяленскі да размовах з журналістамі. А яго жонка Алена закрыла рукой аб’ектыў камеры.

    На святочнай лінейцы сям’ю кіраўніка дзяржавы суправаджаў ахоўнік. Сам Уладзімір Зяленскі раней не раз выказваўся супраць умяшання журналістаў у прыватнае жыццё дзяцей.

    Дзеці Зяленскага вучацца ў прыватнай Новапячэрскай школе. Старэйшая дачка Аляксандра ў гэтым годзе перайшла ў восьмы клас. Навучанне ў школе платнае.

    Бацькі вучняў плацяць ад 10 850 да 12 850 даляраў ЗША за год.

    У гэтай жа школе вучыцца дачка былога прэм’ер-міністра Украіны Уладзіміра Гройсмана.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці