БАЖ абнавіў дызайн сайта: што змянілася?
Як вольныя звяркі ўвесну мяняюць зімнюю футру на летнюю, так і БАЖ вырашыў абнавіць дызайн сайта. Мінулая вокладка праіснавала дзесяць гадоў і ўжо не была такой сучаснай. Спадзяемся, што новае афармленне будзе больш зручным і прывабным для вока.
Як вольныя звяркі ўвесну мяняюць зімнюю футру на летнюю, так і БАЖ вырашыў абнавіць дызайн сайта. Мінулая вокладка праіснавала дзесяць гадоў і ўжо не была такой сучаснай. Спадзяемся, што новае афармленне будзе больш зручным і прывабным для вока.
Натуральным чынам надыйшоў час для зменаў, якія БАЖ вырашыў прымеркаваць да самай прыемнай пары года, калі вакол аднаўляецца жыццё і хочацца дыхаць на поўныя грудзі.
Дык што змянілася? Нашай мэтай было зрабіць дызайн больш зручным, інфарматыўным і сучасным. У прыватнасці, спрошчана навігацыя. Цяпер артыкулы размешчаны па тэматычных блоках: напрыклад, агляды сітуацыі з беларускім медыйным полем размяшчаюцца асобна. А юрыдычныя каментары знайшлі сваё пачэснае месца.
Актуальныя падзеі і аналітыка ад дасведчаных экспертаў размешчаныя ў асобным раздзеле. Адукацыйныя магчымасці, якія карыстаюцца попытам, можна будзе адшукаць, адфільтраваўшы рэгіён і тэрміны дэдлайнаў.
Асобнае месца займае асвятленне рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў медыяў. Гэта прынцыповая справа, зніжаць увагу да якой ніхто не збіраецца. Як бы рэжым не спрабаваў, каб пра нашіх калегаў забыліся — нічога не атрымаецца. Мы ўсё бачым і фіксуем.
Нягледзячы на тое, што некаторыя функцыі знайшлі новае месца на сайце, спадзяемся абнаўленне дазволіць карыстальнікам сайта карыстацца новымі магчымасцямі і рабіць гэта больш зручна.
Зразумела, першы час могуць узнікаць дробныя праблемы. Калі заўважылі, што нешта некарэктна працуе, то можаце паведаміць ананімна па спасылцы.