• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Навіны з‑за кратаў: што вядома пра журналіста году Аляксандра Манцэвіча

    З’явіліся навідны ад палітзняволенага галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА № 6 у Баранавічах.

    Пра ўмовы, у якіх утрымліваецца былы галоўны рэдактар, распавядае Радыё Свабода са спасылкай на  дасведчаную крыніцу.

    «З лістоў ведаем, што ў камеры 8 чалавек. Гэта лепш, чым 12, як было ў Жодзіне. Быў прастыў, кашляў, але потым паведаміў, што пачуваецца лепей. Атрымлівае прадуктовыя перадачы. Усяму вітаміннаму рады», — кажа суразмоўца Свабоды.

    Пакуль няма інфармацыі, ці выводзяць Аляксандра Манцэвіча на прагулкі.

    «Гуляе ў даміно. Кажа, што бібліятэка працуе добра, тое, што просіць, прыносяць. Раней, яшчэ як быў у Жодзіна, на снежань яму выпісалі газету „Звязда“, але яго перавялі ў Баранавічы і перанакіраваць яе не атрымалася».

    Аляксандр Манцэвіч — заснавальнік і галоўны рэдактар  незалежнай грамадска-палітычнай «Рэгіянальнай газеты» ў горадзе Маладэчна.

    У 2023 годзе медыйшчык арыштаваны і асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Асуджаны па крымінальным артыкуле, але па факце — за журналісцкую дзейнасць, за адстойванне і прасоўванне свабоды слова, свабоды выказвання меркаванняў. Праваабаронцы прызналі Аляксандра Манцэвіча палітвязьнем.

    Спадар Манцэвіч віны не прызаў і перад прысудам выступіў са смелым апошнім словам.

    Сёлета, 10 снежня, у міжнародны Дзень правоў чалавека, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» быў уганараваны Прэміяй беларускай праваабарончай супольнасці ў намінацыі «Журналіст году – 2023».

    Чытайце яшчэ:

    Магілёўскага журналіста і блогера Алеся Сабалеўскага арыштавалі на 10 сутак

    Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. «Рэпарцёры без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу

    Супраць былых супрацоўнікаў светлагорскай ТРК «Ранак» распачалі крымінальную справу за стварэнне экстрэмісцкага фармавання. Каментар юрыста

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці