• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Наталлі Дулінай прысудзілі 3,5 года калоніі за інтэрв’ю незалежнаму медыя

    Суд на дацэнткай кафедры італьянскай мовы МДЛУ праходзіў у закрытым рэжыме, піша "Наша Ніва".

    Сёння Наталлі Дулінай быў абвешчаны прысуд. Судзілі жанчыну за інтэрв’ю незалежнаму медыя і па «народным» 342‑м артыкуле, а таксама за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Суд на ёй праходзіў у закрытым рэжыме.

    З 2020 года Наталлю Дуліну неаднаразова кідалі на Акрэсціна па адміністрацыйных справах. У кастрычніку 2022 года пасля шостага затрымання яна на волю не выйшла — на жанчыну завялі крымінальную справу.

    Як стала вядома «Радыё Свабода», былая дацэнтка МДЛУ падчас вынясення выраку усміхалася, у яе былі рукі ў кайданках за спінай. Яна змагла сказаць: «Прыйдзе вясна!»

    Чытайце яшчэ:

    Рекомендации по безопасности коллег в связи с признанием БАЖ «экстремистским формированием»

    Выкладчыкі з Беларусі паедуць на канферэцыю ў Луганск. MOST даведаўся, хто яны

    «Рэпрэсіі працягваюцца, 32 супрацоўнікі СМІ ў зняволенні». Платформа бяспекі журналістаў Савета Еўропы — пра Беларусь

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці