• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Настассю Мацяш, абвінавачаную ў супрацы з «Белсатам», прызналі палітзняволенай

    Беларуская праваабарончая супольнасць у заяве ад 24 траўня паведаміла, што абвяшчае палітычнымі вязнямі шэсць чалавек. У тым ліку лінгвістку Настассю Мацяш, асуджаную па абвінавачанні ў супрацы з тэлеканалам «Белсат» да двух гадоў пазбаўлення волі і буйнога штрафу.

    Настасся Мацяш. Фота са старонкі ў інтэрнэце

    Сёлета 19 красавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Настассю Мацяш да 2 гадоў пазбаўленнем волі з адбыццём у папраўчай калоніі. Таксама суд прызначыў ёй штраф памерам 500 базавых велічынь (20 000 BYN) і пастанавіў канфіскаваць на карысць дзяржавы камп’ютар і мабільны тэлефон.

    Суддзя Святлана Макарэвіч прызнала жанчыну вінаватай паводле часткі 3 артыкула 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні). 

    Паводле боку абвінавачання, Настасся Мацяш з чэрвеня 2021 года да лістапада 2023 года, «з’яўляючыся моўным кансультантам Польскага тэлебачання «TVP», у склад якога ўваходзіць польскі тэлеканал «Белсат tv Bel­sat», неаднаразова на загад кіраўніцтва «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем, ажыццяўляла правядзенне моўных кансультацый, пераклад, карэктаванне, рэдагаванне тэкстаў, якія ў далейшым выкарыстоўваліся ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання «Белсат» для экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам стварэння і распаўсюду з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і сеткі Інтэрнэт, а таксама выконвала іншыя даручэнні па ўказанні кіраўніцтва «Белсат»».

    «МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, аб’яднаных грамадскімі або палітычнымі інтарэсамі, якія крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што ёй праводзіцца, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта ў сваю чаргу адкрывае шлях да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў», — гаворыцца ў заяве прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці