• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Наш Магілёў” хоча развівацца

     

    Супрацоўнікі інтэрнэт-сайта “Наш Магілёў” абмеркавалі арганізацыйнае развіццё свайго выдання. Эксперт у галіне СМІ Дзмітрый Цалок сумесна з журналістамі “Нашага Магілёва” абмеркавалі перспектывы павелічэння наведвальнасці рэсурсу, абмеркавалі магчымасці яго пераходу на камерцыйныя “рэйкі”.

    Паводле водгукаў удзельнікаў сустрэчы, кансультацыі былі вельмі карыснымі. Галоўны рэдактар “Нашага Магілёва” Ігар Барысаў адзначыў, што прапановы мадэратара па арганізацыйным развіцці выдання будуць абавязкова прынятыя да ўвагі журналістамі. Супрацоўнікі рэсурсу спадзяюцца, што распрацаваныя прапановы дазволяць павялічыць колькасць наведнікаў “Нашага Магілёва”.

    Усе магілёўскія журналісты рэдакцыі “Нашага Магілёва” з’яўляюцца сябрамі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці