“Народная воля” – сярод прэтэндэнтаў на ўзнагароду “Index on Censorship”
Конкурс “Свабода слова” міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Censorship Freedom of Expression Awards) узнагароджвае людзей і праекты, якія ў небяспечных і складаных умовах змагаюцца за свабоду слова.
У апублікаваным лонг-лісце прэтэндэнтаў у намінацыі “Журналістыка” – беларуская недзяржаўная газета “Народная воля”. Разам з ёй там фігуруюць французскі часопіс “Charlie Hebdo”, азербайджанская журналістка Хадзіджа Ісмаілава і іншыя вядомыя журналісты і медыяпраекты.
Вынікі конкурса маюць абвесціць 19 студзеня 2016 года, а цырымонія ўзнагароджання запланаваная на красавік.
З Беларусі ў лонг-лісце фігуруе таксама Беларускі свабодны тэатр (у намінацыі “Мастацтва”).
Няўрадавыя арганізацыі і медыяарганізацыі намінавалі на прэмію журналістаў і грамадскіх актывістаў, чыя сфера дзейнасці – свабода слова, у чатырох катэгорыях:
- Прававая абарона,
- Грамадзянская актыўнасць у галіне лічбавай журналістыкі,
- Журналістыка,
- Мастацтва.